Маем гонар прадставіць грамадзянскай супольнасці новы інструмант грамадскага маніторынга гісторыка - культурнай спадчыны краінаў Усходняй Еўропы.

ПУБЛІЧНЫ БАНК ДАДЗЕНЫХ

Структура Публічнага Банка Дадзеных (ПБД) распрацавана навукоўцамі і валанцёрамі Беларусі, Польшчы, Украіны па еўрапейскіх аналагах пры фінансавай падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў, тэхнічным забяспячэнні студыі «Wide Web» і кансультатыўнай дапамозе па стратэгіі інтэгравання да платформы Геаграфічнай Інфармацыйнай Сістэмы GIS Expert.

Мэта, з якой cтвораны інструмант ПБД, – мінімізацыя страт гісторыка-культурнай спадчыны і эфектыўная ахова гістарычных ландшафтаў.

Методыка напаўнення ПБД заснавана на формуле: «ад простага да складанага».

Ад простага звароту і паведамлення на Інфалінію сайта (аб здарэнні, сітуацыі, адкрыцці, звязаных з помнікамі архітэктуры; фотафіксацыі) да складанага (вэрыфікацыі інфармацыі, сэгрэгацыі па катэгорыях, стылях, дапаўнення архіўнымі крыніцамі, бібліяграфіяй аб’екту, навуковых даследаванняў, ацэнкі стану канструкцый і асаблівасці архітэктурных рашэнняў).

Пачнем з простага.