АБ АРХІТЭКТУРНАЙ ПАЛІТЫЦЫ БЕЛАРУСІ

Рэзалюцыя прынята 17.09.2017

 

АБ АРХІТЭКТУРНАЙ ПАЛІТЫЦЫ БЕЛАРУСІ

 

  1. Першая канферэнцыя Еўрапейскага форуму Архітэктурных палітык (EFAP) 2000 года, дала старт распрацоўцы Архітэктурных палітык еўрапейскіх дзяржаў, у якіх дамінуюць Дэкларацыі аб трывалым устойлівым развіцці і ахове ўнікальнасці і разнароднасці існуючых гарадскіх гістарычных ландшафтаў[1]. Мііжнародныя дакументы аб устойлівым развіцці ратыфікаваныя і ў Беларусі. У  2016 годзе у Беларусі прынятыя таксама Асноўныя палажэнні Горадабудаўнічай палітыкі[2].

  2. Негледзячы на намаганні ворганаў тэрытарыяльнага ўпраўлення, урбаністаў, архітэктараў, інвэстараў, навукоўцаў, мясцовых супольнасцяў і арганізацый, у беларускіх гарадах працягваюцца працэсы, падобныя да тых, што спрычыніліся да прыняцця ўласных Архітэктурных палітык у краінах заходняй Еўропы. У Беларусі  ўзбуйняюцца тэрыторыі гарадоў і ўшчыльняецца забудова гістарычных цэнтраў, з адначасовым высяленнем з іх карэнных месцічаў;  масава знішчаюцца ці непазнавальна змяняюцца аб’екты гісторыка-культурных каштоўнасцей, а ў публічнай прасторы нарастае хаос. Прычына гэтай з’явы крыецца ў адсутнасці адзінай стратэгіі і неразуменні наступстваў такіх горадабудаўнічых рашэнняў.

  3. Удзельнікі сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі на шматколькасных міждысцыплінарных секцыях і панелях усебакова і грунтоўна абмеркавалі пытанні,  што, ў той ці іншай ступені, тычацца праблемаў якасці жыцця ў гарадах і мястэчках Беларусі. Глабальнасць праблем, акрэсленных даследчыкамі, сведчыць аб неабходнасці прыняцця  ўласнай АРХІТЭКТУРНАЙ ПАЛІТЫКІ БЕЛАРУСІ;

  4. Міждысцыплінарная АРХІТЭКТУРНАя ПАЛІТЫКа БЕЛАРУСІ кансалідуе і мабілізуе грамадства, скаардынуе  дзейнасць ворганаў тэрытарыяльнага упраўлення і асветы, урбаністаў, архітэктараў, эколагаў, інвэстараў і грамадзянскую супольнасць. Выпрацаваная супольна, прадыскутаваная на розных ўзроўнях і прынятая, як праграма  дзеянняў для кожнага, АРХІТЭКТУРНАя ПАЛІТЫКа БЕЛАРУСІ аздаравіць існуючыя сацыяльныя, горадабудаўнічыя і гаспадарчыя практыкі;

  5. Мы, удзельнікі секцыі “Беларускае грамадства і сацыяльныя навукі. Сучасны горад: пераўтварэнне, экалагічны стан, чаканы сцэнар развіцця”,  прынялі  на сябе абавязак данесці інфармацыю і скаардынаваць працу  зацікаўленых асобаў, прафесійных колаў і арганізацый па аналізе праблем сучаснага горада і выпрацоўцы стратэгіі пераадольвання іх.

  6. Афіцыйную публікацыю Рэзалюцыі АБ АРХІТЭКТУРНАЙ ПАЛІТЫЦЫ БЕЛАРУСІ дазваляем фонду European Urban Institute


 

[1]КанвенцыяUNESCOў справе аховы сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 1972 г., Канвенцыя UNESCOу справе садзеяння разнароднасці формаў культурнага праяўлення 2005 г.; Рэкамендацыя UNESCO адносна аховы прыгажосці і характару краявідаў і сваеасаблівых месцаў 1962,

Рэкамендацыя UNESCO адносна аховы даброт культуры загражонных у сувязі з правядзеннем прац публічных альбо прыватных 1968  г, Рэкаменацыя UNESCO адносна аховы на узроўні краінаў, спадчыны культурнага і прыроднага 1972 г., РэкаменацыяUNESCO у стасунку да аховы і сучаснай ролі абшараў культурнай  Можа гэта ўсё было бы добра перавесці на беларусскую мову

 

[2]“ ..Пераход ад шматфункцыянальнага заніраавання горада да інтэграванай функцыянальнай структуры, што дазваляе спалучаць рэалізацыю на адной тэрыторыі розных функцыяў; прымяненне новых падыходаў да фарміравання публічных прастораў з улікам сацыяльных інтарэсаў розных груп насельніцтва, павышэнне камфорту і разнастайнасці гарадскога асяроддзя; комплексная горадабудаўнічая рэканструкцыя неэфектыўна выкарыстаных тэрыторый з мэтаю развіцця інавацыйных вытворчасцяў, размяшчэння шматфункцыянальных грамадскіх гарадскіх аб'ектаў і жылой забудовы; ўкараненне інтэлектуальнай сістэмы кіравання жыццезабеспячэннем горада на аснове сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; выключэнне распаўсюджвання забудовы, не звязанай з рэкрэацыйнай функцыяй, на ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі; добраўпарадкаванне ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый агульнага карыстання і паляпшэнне экалагічнага стану грамадска-дзелавых зонаў населеных пунктаў; ўкараненне універсальнага дызайну ў стварэнне безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці з улікам патрэбаў усіх груп насельніцтва…” [паводле:]Асноўныя накірункі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыцы Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады [паводле:]Указа прэзідэнта РБ ад  5 верасня  2016 г. № 334; заб. тут: http://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=P31600334