АД ЕЎРАПЕЙСКАГА ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ ДА ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЯКАСЬЦІ ЖЫЦЦЯ

др Ірына Лаўроўская ў 2010 годзе прапанавала грамадзянскай супольнасці свой погляд на “Дарожную карту Усходняга партнэрства для Беларусі”.  Сёння, калі грамадзянскай супольнасць Беларусі прыгатаваная да паважных крокаў, а сітуацыя пра якую ідзе гаварка ў артыкуле, ўсвядомлена і ў дзяржаўных колах, варта вярнуццца да прамоўленага і ўзважыць вартасць новага стратэгічнага планавання...

 

ПРАСТОРАВЫ ПАРАДАК[2] Еўропы – фармаваўся ў кантэксце сацыяльна-палітычных працэсаў, глабальных пераменаў і лакальных здарэнняў; сутыкненняў культур, пашырэння хрысціянства. Самы значны ўплыў на фармаванне ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ ЕЎРОПЫ меў чыннік гарадскога права на лакацыю і самакіраванне, які зыходзіў з палажэнняў рымскага права як свецкага так і кананічнага[3].

У падмурках сучаснага еўрапейскага прасторавага парадку, з даміннуючай ў ім, сакральнай архітэктурай, закладзена філасофія Платона, трактаты Вітрувія (I w.), шырока вядомыя ў Еўропе ўжо ў 15 стагоддзі дзякуючы Леону Батысту Альберці [1].  Архітэктары, будаўнікі  гішпанскага, італьянскага, нямецкага паходжання, як свейкія так і манахі, з розных законных правінцый, вандруючы па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распаўсюдзілі тут класічныя традыцыі фармавання краявідаў, прасторавыя кампазіцыі і пластыку храмаў будаваных паводле„…неба і зямлі” [2]. Такім чынам публічная прастора як Заходняй так і Усходняй Еўропы сталася адбіткам развіцця еўрапейскай культурнай традыцыі й ёсьць фактам нашага супольнага культурнага „набытку”.

Паміж канцом XVIII i паловаю  XX стагоддзя Еўропа перанесла істотныя ; зменены дзяржаўных межаў, знішчэнне цэлых краінаў (як у выпадку з падзелам Рэчы Паспалітай), народаў праз генацыд і халакосты, страціла значную колькасьць носьбітаў культурнай традыцыі.  Тэрыторыі краінаў рэзалі “па-жывому” падзелялі на часткі  гарады, адносячы іх да розных дзяржаваў найчасцей з катэгарычна  супрацьлеглымі палітычнымі сістэмамі[4]. Такім чынам супольны культурны „набытак” быў паддзелены і суадносна трактаваны па розныя бакі з разбежнасцю “добрае-злое”, ці : “сваё-чужое”.

У краінах з таталітарнай палітычнай сістэмаю гэткае стаўленне прывяло не толькі да ігнаравання сваеасаблівага, адметнага ЕЎРАПЕЙСКАГА ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ, але і да паслядоўнага знішчэння яго. З іншага боку у краінах дэмакратычнага развіцця за гадамі замацоўваўся стэрыятып, па якім Еўропа заканчывалася ў заходнім Берліне...Да падзення берлінскага муру праблема прасторавага парадку, як супольнага набытку культуры не трапляла у дыяпазон даследаванняў навукоўцаў з краінаў дамінуючага таталітарнага ўкладу. Аднавіўшыся ў  статусе сталіцы аб’яднанай Германіі, Берлін дасёлета шакуе розніцаю прасторавых парадкаў, сфарманых пад ўплывам  супрацьлеглых практык кіравання стасаваных у краінах. Берлін стаўся выразным прыкладам кансэквенцый штучнага падзелу.

Маніторынг развіцця Еўрапейскага Саюзу 2002 года, паказаў, што: „ Разам з пашырэннем Уніі Еўрапейскай наступіць перанясенне супольнанга “набытку” на новых яе сябраў, якія уваходзяць да еўрапейскай супольнасьці згодна аднаго Права, які гарантуе трывалае спакойнае развіццё і добрасуседскіе стусункі у Еўропе... ” [5]   Імкнучыся да ўраўнаважанага развіцця сучасныя палітычныя эліты краінаў ЕС прызнаюць, што  „…якасць(кантэкст) ПУБЛІЧНАЙ ПРАСТОРЫ, КРАЯВІДУ І АРХІТЭКТУРЫ значна ўплываюць на ўмовы жыцця. Менавіта таму  адміністрацыйна-палітычная сістэма абавязана робіць немалыя высілкі для вырашэння  эканамічных, грамадскіх, экалагічных ды культурных праблемаў кіравацца патрэбаю збалансаванай  інтэграцыі і ўзаемадзеяння розных груп грамадства, публічнага і прыватнага сектароў”. Адзін з сучасных філосафаў-Зыгмунт Баўман, заўважыў, што “ ...Менавіта з (архітэктурнага) падзелу (сучаснай) прасторы... вынікаюць найбольш датыкальныя наступствы. Так, выцісканне на збоча жыцця непаўнаспраўных дэкляруе, што: “...Гэта вуліца не для вас. Гэта места не для вас. Гэты свет –не для вас. ...(У сучасным свеце) Насілле фізічнае (катэгорыяльнае, такое як халакост) заменілася на насілле структуральнае. Катэгорыя “ВыклЮчных” становяцца попрасту “вЫключанымі”...Падсумоўваючы Браўн  дадае: "Падрэзаць карані злачынным схільнасцям аматараў катэгарыяльных забойстваў можна толькі адмаўляючыся ад стасавання  падвойных стандартаў, падмены трактовак і будавання муроў”[6].

Падаецца ягоны погляд падзяляюць многія ў сучаснай Еўропе. Абапіраючыся на філасофію гуманізма тут фармуюцца асобныя нацыянальныя ахітэктурныя і ўрбаністычныя палітыкі краінаў-сябраў ЕС[7] . У іх падмурак закладзены ўніфікаванныя правіла, выпрацаваныя ў некалькіх Дакументах ды Палажэннях ЕС, сярод якіх: -Еврапейская канвенцыя краявідаў (20 X 2000),Стратэгіяў узважанага развіцця (16 VI 2006),Ліпская мапа (24 V 2007), іншыя выбраныя  дакументы ЕС на тэму архітэктуры і ўдзелу культуры ва ўраўнаважным развіцці  (20 XI 2008).

У 2007 годзе па ініцыятыве Польскай Архітэктурнай Рады, Таварыства Архітэктараў Польшчы пад эгідаю Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны распрацавана „POLSKA POLITYKA ARCHITEKTONICZNA”  ці  палітыка якасьці ландшафтаў, публічных прастораў і архітэктуры. Гэты дакумент Польшча распрацавала і прыме яго для выканання пасля ўсебаковага абмеркавання і ўзважвання, бо таго ад яе патрабуе стратэгія ЕС скіраваная на ураўнаважанае развіццё[8]

Такім чынам ўзрастаючыя патрабавання да якасьці жыцця  ў краінах ЕС ды адсутнасьць такой стратэгіі ў палітыцы краінаў Усходняга партнерства і Беларусі, ў прыватнасьці, павялічвае разбежнасць ЯКАСЬЦІ ЖЫЦЦЯ.

Уключэнне ў дарожную карту Усходняга партнерства праблемы ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ  дазволіць стасаваць калі не Прававыя нормы ЕС, дык Метады аналіза і вырашэння праблемаў ураўнаважанага развіцця і падвышэння якасьці жыцця ва усёй Еўропе.


СУЧАСНЫ СТАН

ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ бЕЛАРУСІ. (Уступны аналіз)

 

Публічная прастора Беларусі сёння мае ўсе адметнасьці ХАОСУ, пры тым, што распрацаваны стосы рэгляментуючых дакументаў і ёсьць задавальняючая заканадаўчая база”[9]. Найбольш  яскравыя праявы хаосу назіраюцца ў забудове цэнтраў гістарычных  гарадоў, дзе  амаль паўсюль  парушаецца прынцып падзелу тэрыторыі па функцыянальных зонах [10] . Пад уплывам кароткатэрміновай патрэбы ўводзяцца недальнабачныя змены ў праекты дэталёвай планіоўкі гарадоў, разлічанныя на 1,5-2 дзесяцігоддзя, бессістэмна ўшчыльняецца забудова і ліквідуюцца рэкрэацыйныя тэрыторыі, дэградуецца гістарычная забудова і цэласныя ансамблі...Паўсюль рэканструкцыя помнікаў архітэктуры адбываецца шляхам разбурэння і адбудовы на яго месцы сучаснага будынка, часам не маючым анічога агульнага са стылем, тэхналогіямі і адметнасцямі помніка[11]. Гістарычныя каштоўнасьці якія аднесеныя да  архітэктуры прамысловай, ці інжэнерныя збудаванні трактаваныя часцей як смецце гісторыі[12].Асобны непакой выклікае стаўленне да натуральных ландшафтаў, паркаў і ахоўных прыродных зон. Як прыклад праблемы з планавым знішчэннем Белавежскай пушчы ці Браслаўскім вадасховішчам[13]...

Без аналізу SWOT[14] прымаюцца рашэнні якія не вырашаюць праблему(напрыклад транспартных затораў), наадварот, даючы часовую палёгку паглыбляюць яе...Усё гэта адбіваецца на прасторы, пагаршае якасьць жыцця.

Паглыблены  аналіз прычынаў існасьці Хаосу у публічнай прасторы Беларусі чакае нас праз супрацоўніцтва, інтердысцыплінарныя сустрэчы навукоўцаў, архітэктараў, чыноўнікаў і калег з краінаў ЕС. Аднак адну з прычын можна назваць ўжо сення: гэта ліквідацыя гарадскога самакіравання, ці абсурдальны інстытут прыняцця рашэнняў.

Іншыя прычыны падаюцца ў пэўнай ступені універсальнымі і даволі лёгка стасаванымі для беларускіх рэяліяў[15]::

  • Неўсведамленне супольнасцю моцы ўплыву ассяродзя на эмацыйнае, псіхічнае здароўе чалавека, на якасьць жыцця;
  • Нізкі ўзровень прасторавай культуры насельніцтва, уключна з чынавенствам і палітычнымі лідэрамі.
  • Адсутнасьці прафесіяналізму, паслядоўнасці і пераемнасьціў дзейнасьці кіруючай сістэмы, падпарадкаванасць прафесіяналаў адміністрацыйнаму ціску.
  • Неадпаведнае разуменне чыноўнікамі “інтарэсу дзяржавы”
  • Незбалансаванасьць заканадаўчай базы,што вызначае і рэгулюе выкарыстанне публічнай прасторы па падабенству з краінамі ЕС[16]:

З беларускага досьведу варта дадаць:

  • Закрытасьць працэсу абмеркавання і прыняцця рашэнняў, немагчымасьць ўплыва грамадства на прынятыя рашэнні;
  • Дэградацыя інстытутаў тэрытарыяльнага і гарадскога самакіравання;

ПАТЭНЦЫЯЛ грамадства ў Беларусі

Трэба сказаць, што беларускае грамадства даволі востра, хоць часам і спантанічна рэагуе на пагаршэнне якасьці жыцця, на татальныя змены ПРАСТОРАВАГА ПАРАДКУ. Пратэстныя заявы, сходы,  нават судовыя расправы па праблемах, што непасрэдна датыкаюць людзей, сталіся з’явай амаль штодзеннай[17]. Многія грамадскія ініцыятывы падтрыманыя сябрамі  Таварыства Аховы Помнікаў, ініцыятыўнымі групамі грамадзянаў, актывістамі дасведчаных у справах абароны правоў  чалавека даволі падрабязна асвятляюцца ў СМІ.

Можна сказаць, што грамадства мабілізавана для актыўнага ўдзелу ў абмеркаваннях і шукае спосабаў ўплыву на рашэння ворганаў кіравання, якія датыкаюць інтарэсаў насельніцтва[18].

Праект СТРАТЭГІІ

Мэта: БЕЛАРУСЬ УТУЛЬНАЯ ДЛЯ ЖЫХАРОЎ  ПРЫВАБНАЯ ДЛЯ ІНВЕСТЫЦЫЙ І КАНКУРЭНТНАЗДОЛЬНАЯ КРАІНА

Назва мерапрыемства

Спасылкі на дакументы

Каардынацыя, Удзельнікі

Аналіз сітуацыі: Фарміраванне публічнай прасторы ураўнаважанага развіцця і добрай якасьці жыцця

Крок 1.

Аналіз існуючай Заканадаўчай базы, рэальных распараджэнняў, рэалізацыі праектаў дэтальнай планіроўкі у абласных гарадах і Мінску

 

 

Грамадская Камісія па АГКС пры МК Беларусі, ТАП. Навукоўцы, эксперты, ТАП, НДІ Горадабудаўніцтва, АН Буларусі, БПА, БрТУ,...групы “”

 

 

 

Крок 2

 

 

Краёвая канферэнцыя з мэтамі выпрацоўкі палажэнняў Архітэктурнай Праграмы Беларусі

 

Прадстаўнікі вышэйзгаданых арганізацый, эксперты роўна міжнародныя,

АРХІТЭКТУРНАЯ праграма Беларусі

Крок 1

Выпрацоўка і інтэргацыя палажэнняў  Праграмы

 

МК, Мін. Архітэктуры і Будаўніцтва, Транспарту....Парламент...

Крок 2

Стварэнне спісу аб’ектаў і тэрыторый для праграмы рэвелітарызацы  прамысловых і поствайсковых тэрыторый[1]

 

Камісія па ахове ГКС МК Беларусі; Лакальныя улады, НДА,  

 

Крок 3

Праграма аховы і фармавання публічнай прасторы у асобных(выбранных ) гарадах і мясцовасцях, уключна краявідаў, старых паркаў і сядзібна-паркавых ансамляў[2];

Паводле Пастановы Міністэрства культуры РБ № 21, ад 21.05.2007, № 26 ад 31.05.2007 г. , Рэкамендацый аб ахове  (ЮНЕСКО) 16.11.1972

 

 

Мясцовыя праектныя групы і арганізацыі, НДА

Крок 4

Доўгатэрміновая праграма развіцця і адаптацыі дэградаваных тэрыторый

 

Міністэрствы і установы

Крок 5

Доўгатэрміновая праграма

рэвіталізацыі папраўлення натуральных краявідаў ;

 

 

Міністэрсты, арганізацыі, лакальныя адміністрацыі

Крок  5

Распрацаванне лакальных праграмаў развіцця рэгіёнаў у згодзе з інтарэсамі прастораў публічных акрэсленымі ў праграмме

 

 

Маніторынг рэалізацыі і актуалізацыя праграм

Групы маніторынгу, эксперты, НДА

Адукацыя і асвета

Крок 1

 

 

Стварэнне і актуалізацыя адукацыйных праграм для урбаністаў, архітэктараў, як школы вышэйшай , так і асабліва паслядыпломнай адукацыі

 

Міністэрства адукацыі ,БНТУ, БГУ, ітд.

Адаптацыя праграм школьных і заняткаў вольнага часу

 

Міністэрства адукацыі ,БНТУ, БГУ, ітд., НДА

Месца для фармулёўцы наступных крокаў

PR праграм

Выпрацоўка НОВАЙ стратэгіі рэклямавання Беларусі.

 

 

 

 

[1] Існуе спіс Міністэрства Культуры РБ, невыкарыставаных гістарычных аб’ектаў, палацаў у малых мясцовасцях, заб. http://kultura.by/rus/usadba/;

 


[1]  Удзельнікі круглага стала  ),: "АКТУАЛЬНЫЕ ПРАБЛЕМЫ ГАРАДСКІХ ПАЛІТЫК. УДЗЕЛ ГРАМАДСТВА У ФАРМІРАВАННІ ПУБЛІЧНЫХ ПРАСТОРАЎ” Экспертная супольнасць ўрбаністаў (Даследавання. Аналіз. Прагноз.Прафесійныя рэкамендацыі) абмеркавалі  дэкларацыю Кангрэса польскіх архітэктараў (2008 ) і выпрацавалі шэраг палажэнняў дарожнай карты для Беларусі 28 сакавіка 2010 года,у  Берасьці.[2] Публічны(Publicus)-азначае што датычыць вогуле людзей, служыць кожнаму і даступны для усіх.Публічная прастора-гэта кожнае даступнае  месца , фізічная прастора у якой можа знайсьці рознастайны супольнасці і аб’яднання. Прыкладамі публічнай прасторы: вуліцы, дарогі, гарадскія плошчы, разнастайныя даступныя будынкі і збудаванні, якія з’яўляюцца ўласнасцю публічнай(грамадскай). Публічнымі прасторамі з’яўляюцца таксама караявіды, ландшафты, што знаходзяцца ва уласнасьці дзяржаўнай ці мясцовых адміністрацый, паркі, сады..[3]  Ужо у ХІ стагодзі ва універсітэце Болоньскім пачалі вывучаць рымскае права, якое адаптаванае да лакальных умоў распаўсюдзілася па тэрыторыі былой рымскай імперыі, спачатку на  Францыю, паўдневую і паўночную Германію, тэрыторыі сучаснай Польшчы.  Вядомо таксама права фламандскае, селезкае, хелмскае. Паміж 1165 – 1238 сфармавалася права магдэбурскае, рэгляментуючае гаспадарскую дзенасць. У 1389 годзе права на гарадское самакіраванне атрымала сталіца ВКЛ Вільня, а 1390-Берасьце.[4] Рэферат на тэму: Urbanistyczna przestrzeń pogranicza – jako dziedzictwo europejskie w warunkach przemian społecznych быў прачытаны на міжнароднай канферэнцыі “Europa sąsiadów. Nowe perspektywy”, у кастрычніку 2006г., заб.: http://i-l2009.livejournal.com/12579.html;[5] Маніторынг інтэграцыі ЕС, Nr 53/2002. Падставовымі дакументамі рэгляментуючымі кіраванне з’яўляюцца : Мальтыйская канвенцыя Савета Еўропы аб ахове археалагічнай спадчыны ад  20.11.1970; Гранадская канвенцыя  ад 03,10.1985г.;Рыжская хартыя 2000г, падпісаная ў.т.л. і Беларуссю...,[6] Bauman 2007,s.113[7]  Архітэктурная Палітыка-гэта дакумент, які распрацоўваецца і прымаецца для больш якаснага кіравання Публічнымі прасторамі, падвышэння якасьці жыцця, ураўнаважаннага развіцця прастораў і тэрыторый краіны.[8] Kwartalnik Urbanistyki i Architektury, Nr. 3, 2009 r.заб.: http://www.kaiu.pan.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=159&catid=44&Itemid=46;[9] Заб.: http://pomniki.budzma.org/law;[10] У  Беларусі і на постсавецкай прасторы функцыянальны від заніравання-найбольш папулярны, у адрозніванні ад  тыпаў што стасуюцца ў сусветнай практыцы. У  амерыканскай практыцы выкарыстоўваюцца 4 тыпы заніравання (Euclidean, Performance, Incentive, and Design-based): 1.- Еўклідаўскі (па назову горада у штаце Огайо) вырозніваецца падзелам выкарыстання земляў для розных мэтаў па геаграфічнаму прынцыпу; Муніцыпалітэты аддаюць за звычай перавагу менавіта гэтаму спосабу. 2_Разумнае заніраванне  (ці кодыфікацыя) – гэта фактычна “плаваючыя” зоны, кластэрныя зоны  і зоны запланаваннага развіцця; 3-Ініцыятыўнае заніраванне, якое прадугледжвае сістэму ўзнагарод  девелоперов, якія праводзяць забудову ў паслядоўнай згодзе з гарадскім планам развіцця. 4 «Канструктыўны» вызначае заніраванне у залежнасьці ад памера участка, ягонага размяшчэнне, адлегласьці і другіх ўласцівых толькі яму ўласцівасцяў. [11] Заб.: http://i-l2009.livejournal.com/18383.html; [12] Заб.: http://www.svaboda.org/content/article/2084808.html; http://pomniki.budzma.org/news; [13] Заб. http://www.charter97.org/ru/news/2010/7/1/30284/ [14] Адна з найбольш папрулярных тэхнік аналізу моцных і слабых бакоў аб’екту:  S (Strengths) W (Weaknesses) – (Opportunities) T (Threats)[15] Прычыны паўсюднага хаосу акрэслілі: Grzegorz Buczek,Andrzej Chwalibog,Krzysztof Chwalibog,Marcin Gawlicki, Jerzy Grochulski,Andrzej Kaliszewski,Andrzej Kiciński , Jacek Lenart,Dariusz Śmiechowski,Przemysław Wolski. Wspołpraca:Marek Budzyński,Grzegorz Chodkowski, Jeremi Krolikowski.[17] Прыкладамі могуць служыць пратэсты і рэакцыя жыхароў Гародні(вул. Савецкая, гістарычная забудова 18 ст. Ігд..), Берасьця(праект помніка 1000 годзю, вул. Савецкая, Канцэпцыя Рэгенерацыі гістарычнага цэнтра..., Менску(Замчышча, вул. Гандлёвая, вул. Няміга...ігд.)...