Ахоўваюцца Дзяржаваю. Але як?

Ірына Лаўроўская

Сплаў з двух адметных поглядаў на свет, двух дыяметральна супрацьлеглых філасофій, якія падняліся  на веры ды прагі Бога,  можна адсачыць ў ландшафтах паўднёва заходняй часткі берасцейшчыны. Скарбам гэтых раўнінных ландшафтаў пакуль яшчэ застаюцца старажытныя цэрквы, якія патрабуюць не толькі увагі, але павагі да ўзросту ды натуры. А  годная, ўласцівая ассяродзю натура гэтых цэркваў, імкліва знікае. 

 

У XVII –XVIII стгодзях ў нашай сталіцы – Вільне і вялікіх гарадах ды ўласных мястэчках магнаты і шляхта будавалі мураваныя храмы, замаўляючы барочныя праекты ў выбітных архітэктараў. Сярод архітэктараў, тых, што ўзводзілі неверагоднай прыгажосці святыні вядомыя нам як перлы “віленскім барока” , былі  Іаган Крыштаф Глаўбіц, Павал Фонтана, Бернарl Мерецін ды інш.

У той самы час ў весачках ды меньшых мястэчках узводзіліся не менш каштоўныя і адметныя  храмы, будаваныя з матэрыялу больш распаўсюджанага і шанаванага ў людзей простых -драўніны.  Узводзілі іх найчасцей мясцовыя цэслі,  зграбна сінтэзуючы ў прасторавай кампазыцыі мясцовыя традыцыі ды сілуэты мураваных храмаў. Найчасцей гэта былі зальныя цэрквы з адной, альбо двумя вежамі, званіцамі, стаячымі побач, альбо паднятымі над бабінцом. З часам і павялічэннем прыходаў, коштам дабудовы прэсбітэрэрыума, пашырэння бабінца, яны набывалі кшталт трох альбо чатырохчастных храмаў. Сілуэты гэтых храмаў арганічна ўпісываліся ў ассяродзе, а матэрыялы, найчасцей брус,шалёўка, гонт альбо дранка ўзмацнялі гармонію з натураю і характарам мясцовых вернікаў.

Галоўнымі адметнасцямі гэтых храмаў былі і часткова захоўваюцца  – сціпласць і стрыманасць, гармонія і масштабнасць.

Вельмі важна каб гэтыя адметныя рысы і ахоўваліся, пра іх падкрэсліванне задбалі, абмяжоўваючы магчымасць выкарыстання сучасных матэрыялаў (сайдынгу, несціплых колераў алейных фарбаў, пазалочаных купалоў і г.д.), Замена  пашкоджанных элементаў і канструкцый можа адбывацца  толькі пад пільным вокам навукоўцаў, спецыялістаў у канкрэтнай галіне і пры адназначным захаванні аўтэнтыкі як стылю, так формы, матэрыялу, фактуры кожнага элементу выкарастаных пры пабудове храма ў XVII - XVIII стст..  

Нажаль, прагноз не вельмі добры. На апошняй сесіі маніторынгу, які адбыўся 9 - 10 чэрвеня 2016, заўважаны тэндэнцыі парушэння адметных сілуэтаў, масавае ўввядзенне неўласцівых матэрыялаў, напрыклад  сайдынгу, замена у старажытных храмах  традыцыйных вокнаў на пластыковыя, брукаванне тэрыторыі вакол храмаў бетоннай рознакаляроваю пліткаю, прыбудоваю да храмаў гаспадарчых памяшканняў (Дарапеевічы) (газасілікат), пабудовы агароджаў тэрыторыі цэркваў з выкарыстаннем імітуючых золата дарагіх бляскучых матэрыялаў, знішчаючых магчымасцях успрымання аўтэнтыкі і прыгажосці драўляных старажытных храмаў. 

 Без пільнай дапамогі, як мерытарычнай так і фінансавай, адметнасць гэтых унікальных аб’ектаў нашай спадчыны, будзе назаўжды страчана.

Вядома, на шыльдах лёгка напісаць, што яны ахоўваюцца Дзяржаваю, але -як? Пытанне  ў тым, што ахова гэта не толькі санкцыі і штрафы, гэта і дапамога, падтрымка, спецыяльныя асветніцкія і адукацыйныя праграмы, стварэнне нацыянальнай школы рэстаўрацыі ды многае іншае. Калі мы хочам ахоўваць спадчыну, то мусім разумець Што і Як

 


   

На ілюстрацыях: Царква XVII стагоддзя ў в.Хаціслаў, Маларыцкага раёну, перад адбудоваю. 1989 г. Фота прадстаўлена святаром П.В.; Царква XVII стагоддзя ў в.Хаціслаў, Маларыцкага раёну, перад адбудоваю. 1989 г. Фота прадстаўлена святаром П.В.; Рэканструкцыя царквы XVII стагоддзя ў в. Дараеевічы, Маларыцкага раёну. Фота Т.Матыль.Рэстараваная царква XVII стагоддзя ў Олтушы, Маларыцкага раёну. Фота Т.Матыль.