Апублікаваны вынікі маніторынгу рэгіянальных СМІ

Тэрытарыяльны маніторынг праводзіўся па найбольш крытычных аб’ектах, сіламі валанцёраў і жыхароў горада. У 2013-пачатку  2014 гг. працягвалася планамернаея знішчэнне гістарычнага цэнтра Берасьця і аб’ектаў, маючых статус ГКК. Чыноўнікі раздавалі гарадскія тэрыторыі не зважаючы на генеральны план развіцця горада, а паслугуючыся інтарэсамі “інвестара”. Заключны дакумант маніторынга сцвярджае: “Сітуацыю з ГК спадчынай Берасьця нельга разглядаць у адрыве ад агульнай каляніяльнай, палітыкі сучаснай Расеі. Выявілася тэндэнцыя, што расейскі капітал пачаў прыходзіць ў Берасьце пад выглядам замежнага (найчасцей італьянскага і аўстрыйскага) інвестара. За звычай гэтыя інвестары неплацежаздольны. Санкцыі, ўведзеныя супраць Расеі ў 2014 г. спрыяюць таму, што  расейскія дэвэлоперы актывізаваліся на набыцці права на  гістарычныя  тэрыторыі з аднаго боку, з другога пачалі ствараць  псеўбеларускія грамадскія арганізацыі якія абслугоўваюць і ўмацоўваюць імперскую  палітыку Расеі ў Беларусі. У Берасьці такія арганізацыі гуртуюцца вакол аб’ектаў сімвалізуючых Расейскую імпэрыю\СССР(Крэпасьць, месцы зьвязаныя з І і ІІ Сусьветнай вайною). Тэма вайны і крэпасці дамінуе і зацірае 1000-гадовую гісторыю гораду.  У гэтым кантэксце факт фінансавання амбасадай  Амерыкі псеўдабеларускага фонда, створанага расейскім  міліянерам   мае быць прааналізаваны дадаткова. заб.болей: