Грамадскія кансультацыі па ахове ГКК Берасцейскай вобласці. Першая сесія

Першая сесія грамадскіх кансультацый паводле мандату грамадскай назіральнай камісіі па ахове ГКК пры Міністэрстве Культуры Беларусі адбылася ў Берасьці 14 снежня 2013 года. У першай сесіі "Гісторыка Культурныя Каштоўнасці берасцейскага рэгіёну. Пагрозы і мачымасьці"- прынялі ўдзел 35 чалавек, якія разгледзілі некалькі падставовых праблем з аховаю ГКК рэгіёна.

Запачаткавалі дыскусію даклады-прэзентацыі, архітэктараў  Ірыны Лаўроўскай  і Наталлі Цярэшчанка, а так сама рупліўцы ГКК Бярозаўскага і Кобрынскага раёнаў.

Берасцейскі рэгіён доўга не закранаўся працэсамі глябалізацыі, у сувязі з чым, сёння ен стаўся давол прывабным для дэвэлопераў і маланкава засвайваецца. Што варта зрабіць, каб ва умовах глабалізацыі і экспансіі сучасных тэмпаў будаўніцтва нашы культурныя еўрапейскія традыцыі і месцы важныя для нацыянальнай памяці і свядомасьці не пацярпелі знішчэння…

Пасля абмеркавання ўдзельнікі першай сесіі прыйшлі да высновы, галоўная тэза з якіх акрэслена наступным чынам:

"У апошнія 5-7 гадоў развіццё горада  Брэста вядзецца з парушэннем Закона аб Ахове Гісторыка культурных каштоўнасцяў, насуперак мэтам ўраўнаважанага(устойлівага)  развіцця і падвышэння якасьці жыцця  ў ім.  Удзельнікі кансультацый выказалі  патрэбу вяртання да папярэдняга абмеркавання планаў унясення зменаў у праекты дэтальнай планіроўкі,  з мэтаю ушчыльнення забудовы, змены функцыянальнага прызначэння будынкаў і тэрыторый. Дзейсны Генеральны план горада павінен быць ў штодзенным свабодным доступе для жыхароў горада з усімі колькаснымі паказчыкамі  і выконывацца гарадскімі ўладамі як і прадугледжваецца законам.

Прапанавана да абмеркавання з ворганамі ўлады неабходнасці   стварэння дзяржаўнай (мясцовай) праграмы даследаванняў праблем горада і заснавання міжуніверсітэцкай катэдры з тымі ж мэтамі; заснаванне выдаўніцтва “Энцыклапедыя Берасьця”; старэнне і прыняццё  навучальнай праграмы для агульнаадукацыйных школ "Мой горад Берасьце"

                              

Журналіст Юры Шапран прапанаваў стварэць " Камітэт ратунку" горада

Ўдзельнікі звярнуліся з прапановаю да  European Urban Institute, зрабіць карпаратыўны рэгіянальны сайт, на якім размяшчаць інфармацыю пра здарэнні, пра найлепшыя практыкі аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Еўропе і дамовіліся пра супрацоўніцтва пры маніторынгу за сітуацыяй ў рэгіёне. Прэсрэліз прыняты на першай сесіі кансультацый ўтрымліваў інфармацыю пра надзвычай непакоячае кіраўнічае рашэнне  аб зняцці з сутачнай аховы заходне-паўночнай брамы і тэрыторыі кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Уступная прэзентацыя “Тэндэнцыі….” <a href='/uploads/files/005cd5a82ad2d148DSCN4297.jpg' target='_blank'>open full</a>