Грамадскія кансультацыі па ахове ГКК: сесія другая

Другая сесія Грамадскіх кансультацый “Стан Гісторыка Культурных каштоўнасьцяў берасцейскага рэгіёну: пагрозы і магчымасьці”,  адбылася яшчэ ў снежні  2014 года.  Вынікі апытання, праведзенага напярэдадні, паказалі, што грамадзянская супольнасць здольна рэальна ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў аб тэрытарыяльным развіцці  памежнага рэгіёну. Праблемы з парушэннем Заканадаўчых Актаў удзельнікі кансультацый бачаць выключна ў памылковым трактаванні Закона і уласных функцый прадстаўнікамі ворганаў упраўлення.  Адзначыны вялізарны разрыў паміж патрабаваннямі Закона, які абмежоўвае магчымасьць нанясення шкоды помнікам і рашэннямі упраўленцаў.  Удзельнікі Грамадскіх кансультацый дамовіліся пра аб’яднанне намаганняў, абмене досведам, экстранным рэагаванні на парушэння і правядзенне маніторынгу за зменамі ў гарадскім і забудаваным абшарах рэгіёну.  Абапіраючыся на досвед грамадзянскай супольнасці ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе, удзельнікі кансультацый рэкамендавалі пашырыць пляцоўкі архітэктурнай і урбаністычнай асветы і адукацыі, пашырэнне і актывізацыю грамадзянскага дыялогу у стасунках да лёсу ГКК, а Міністэрству Культуры Беларусі прапанавалі дапамогу ў стварэнні свабоднай  Базы дадзенных Гісторыка Культурных каштоўнасцяў краіны.

Журналіст Юры Шапран з крытычнымі заўвагамі.

Інжэнер Анатолі Качуроўскі - сярод ўдзельнікаў сесіі.

Якія інструманты дапамогуць у асягненні? Старыя і даўно кожнаму знаемыя: публічныя і спецыяльныя лекцыі, майстар класы, назіранне, дыялог і супраца. Мы жывем у адной прасторы. Якая яна залежыць ад кожнага.