“Беларускі космас” Язэпа Драздовіча

піша Тамара Матыль

Язэп Драздовіч - беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Нарадзіўся ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара. Скончыў Віленскую школу малявання (1908 г.). У 1910-14 гг. служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусветную вайну - на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы. У 1919-20 гг. у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 г. арганізаваў культурна-асветніцкае т-ва «Заранка», якое адчыняла школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдаведствамі як ілюстратар.

заб.далей