Берасьце: ІІІ я сесія грамадскіх кансультацый па ахове ГКК

16 сакавіка 2016 года, а 18-00,  у Берасьці па вул. Дзяржынскага, 14  ў культурным цэнтры “Грунтоўня” адбудзецца чарговая сесія грамадскіх кансультацый па праблемах аховы ГКК.

 

Пад час папярэдніх грамадскіх кансультацый, праведзеных ў Берасьці і Мінску быў выпрацаваны супольны План падвышэння грамадскага ўплыву на прыняццё рашэнняў аб лёсах гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ініцыятары цяперашніх грамадскіх кансультацый пры падтрымцы фонда European Urban Institute прадставяць публічнасці сучасныя інструманты маніторынгу, якія створаны згодна з вышэй  названым Планам .

Да ўдзелу  ў кансультацыях запрашаюцца  архітэктары, інжэнеры, краязнаўцы, гісторыкі,  неабыякавыя берасцейцы іншых навыкаў і спецыяльнасцей і навыкаў. Галоўным пытаннем дыскусіі будзе механізмы узмацнення намаганняў кожнай Асобы альбо суб'екта праз сінергію.

Да раздачы арганізатары прыгатавалі электронную версію гістарычнай мапы горада (ў вялікім разрашэнні) і шэраг відэаролікаў з пакрокавым навучаннем працы па сучасных тэхналогіях.


 Хронаграма  сесіі:
18-00-18-15 Прэзентацыя выканання прынятых супольна рашэнняў;
18-15 - 18-45 - Сучасныя тэхналогііі і інструманты маніторынгу за ГКК;
18-45 - 19-00 - Сучасныя праекты і пагрозы. Фокус група
19-00 -19-30 - Гістарычныя аб'екты і каштоўнасці ў Брэсце і наваколліцах. Праца у групах.
19-30 -20-00 -Прэзентацыя вынікаў абмеркавання ў грапах. Раздача абецаных матэрыялаў.