Берасьце.Семінар -практыкум "Публічная база дадзенных Гісторыка-культурных каштўнасцей"

У Брэсцкай Абласной Навукова Тэхнічнай бібліятэцы адбыўся першы семінар-пракутыкум "Публічная База дадзенных Гісторыка-культурных каштоўнасцей" - платформы створанай пад патранатам фонда European Urban Institut пры фінансавай падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў.

Каардынатар фонда European Urban Institut - архітэктар Тамара Матыль пазнаеміла ўдзельнікаў семінара  з магчымасцямі і інструментарыяем Базы, прадставіла  асаблівасці  ўнясення і дапаўнення інфармацыі па асобных катэгорыях.


Архітэктар Аляксей Заноўскі, які прымаў ўдзел ў навучальным семінары GIS-Expert заб. падзяліўся з ўдзельнікамі навыкамі працы ў Геаграфічнай Інфармацыйнай Сістэме і заахвоціў прысутных да далейшых крокаў ў навучанні і выкарыстання навыкаў для Маніторынгу  стану і выкарыстання Гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Беларусі.


                             


Семінары-практыкумы  "Публічная База дадзенных Гісторыка-культурных каштоўнасцей" пройдуць ў некалькіх гарадах Беларусі. Бліжэйшы адбудзецца  9 красавіка 2016 года ў Мінску.