Берасьце: Заходні абыход. Сутыкненне інтарэсаў прыватных і...

Сяргей Пятрухін, Ірына Лаўроўская

Генеральны план Брэста, распрацаваны ў 2003 годзе дзейнічае да сённяшняга дня, хоця ў 2011 годзе быў распрацаваны праект карэктыроўкі. Але ён не прайшоў неабходнага ўзгаднення і скіраваны на дапрацоўку.  Якія змены будуць прапанованы архітэктарамі ў новым варыянце карэктыроўцы пакуль невядома. Але ўзнікае калізія пераманентнага ўвядзення зменаў, пры чым гэтыя змены так ўжо па нашай заведзенцы ўносяцца ў генеральны план, што мае статус Закона, постфактум. Так і жыхары вул. Паплаўскага, нечакана для сабе  даведаліся пра планаванае руйнаванне іхніх прыватных дамоў літаральна ад супрацоўнікаў Белгіпразема, якія выкоывалі геадэзічныя вымярэнні на пляцоўцы будучай трасы.

Першапачаткова планавалася правядзенне шырокай транспартнай магістралі праз вул. Смірнова, так я прадстаўлена было на папярэдніх публічных абмеркаваннях.

Праблемаю зацікавіўся вядомы ў горадзе відэаблогер -Сяргей Пятрухін, дзякуючы якому, падобна ў Берасьці нараджаецца грамадскае тэлебачанне

4 верасня адбылася ягоная чарговая прамая трансляцыя абмеркавання праблемы з якой сутыкнуліся жыхары вуліцы Паплаўскага ў Берасьці.

 

.