Частка 2. ДЫЯГНОСТЫКА, КРЫТЭРЫ, АЦЭНКА СТРАТЭГІЙ І ПРАЕКТАЎ РЭВІТАЛІЗАЦЫІ на прыкладзе ГКК № 112Е000002 “гістарычны цэнтр Брэста ”

Ірына Лаўроўская

 

Еўрапейскія краіны, вядома, скарысталіся амерыканскім досведам пераадольвання наступстваў такой будаўнічай палітыкі 50-х. Аднак станаўленне паслядоўнай Архітэктурнай палітыкі ў краінах абя’днанай Еўропы таксама праходзіць непросты шлях ад асэнсавання да прыняцця і застасавання на кожным ўзроўні. 

Пачынаючы ад 2000 года, пасля таго, як у Парыжы адбылася першая канферэнцыя Еўрапейскага форуму Архітэктурных палітык (EFAP) практычна ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюзу былі прынятыя адпаведныя  Нацыянальныя Архітэктурныя Палітыкі. У іх дамінуюць палажэння Дэкларацыі аб трывалым устойлівым развіцці, аб   ахове ўнікальнасці і разнароднасці існуючых гарадскіх гістарычных ландшафтаў, абумоўліваюцца палажэнні якія павінны забяспечываць  нарматыўныя дакуманты.

Польскія архітэктары і ўрбаністы напачатку 2000 -х распачалі  сістэмную  навуковую, адукацыйную,  працу, скіраваную на аздараўленне постсацыялістычных урбаністычных практык. Пад патранатам Міністэрства культуры абмеркоўвалі і абгрунтоўвалі перад грамадствам і палітыкамі неабходнасць прыняцця  “Polskiej Polityki Architektonicznej. Дакумант прадыскутаваны ў  прафесіянальных колах і з прадстаўнікамі  грамадзянскай супольнасці. Усё гэта яскрава адбіваецца на паляпшэнні краявідаў, устойлівам развіцці польскіх гарадоў, упраўленцы якіх не толькі застасоўваюць  рэкамендацыі, але самі з'яўляюцца сааўтарамі рэформ. Досвед Польшчы, якая праходзіць  гэты шлях з годнай паслядоўнасцю, варты нашага паглыбленага вывучэння, аналіза і асэнсавання-.


 Архітэктар Кшыштоф Хвалібог/ architekt Krzysztof Chwalibóg


Адзін з распрацоўшчыкаў Польскай Архітэктурнай палітыкі arch. Кшыштоф Хвалібог( Krzysztof Chwalibóg), на прэзентацыі праграмы дарэчы, так акрэсліў сітуацыю, якая папярэднічала зменам:  “У Польшчы, ва ўмовах прыпынення ўласнай дзяржаўнасці не было магчымасьці сфармаваць традыцыю ўпарадкавання прасторы. Квітнеў індывідуалізм і прызвычайванне да балагану ў ассяродзі як гарадскім так і вясковым. У спалучэнні са сваеасаблівым разуменнем лібералізму як адмовы ад кантролю за забудаваным наваколлем, забуяў хаос, які зараз і назіраем”.  

З гэтага вынікае, што сітуацыя ў Беларусі далёка не эксклюзіўная, хоць выглядае часамі на досыць трагічную і непапраўную. Верагодна, наш шанс на добрыя перамены крыіцца як раз у тым, што памылкі нашы тыповыя, яны не адрозніваюецца ад тых, якія рабілі жыхары іншых краінаў сьвету напярэдадні стварэння ўласных горадабудаўнічых палітык. 

Пытанне ў тым, ці  гатовы ўсе зацікаўленыя бакі беларускага грамадства да  канструктыўнага і сьвядомага дыялогу зараз, пакуль яшчэ крызіс не асягнуў свайго апагея і не прывёў да поўнага хаосу ў прасторы ды тэхнагенных катастроф?


 


Берасьце. Вул.Савецкая пасля добраупарадкавання 2008-2017. Фота Юрыя Макарчука.2018. 


працяг будзе