Частка 3. ДЫЯГНОСТЫКА, КРЫТЭРЫ, АЦЭНКА СТРАТЭГІЙ І ПРАЕКТАЎ РЭВІТАЛІЗАЦЫІ на прыкладзе ГКК № 112Е000002 “гістарычны цэнтр Брэста ”

Ірына Лаўроўская. Фото Юрыя Макарчука, І.Лаўроўскай

У 2016 годзе зацверджаны Асноўныя палажэнні Горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь у задачах якой прадугледжваецца комплекснае развіццё асяроддзя-месца жыццядзейнасці насельніцтва, гарантуючага экалагічную бяспеку населеных пунктаў ды іншыя вартыя ўвагі задачы.


Па вялікаму рахунку, артыкуляваныя задачы не супярэчаць міжнародным нормам ўстойлівага  развіцця і разнастайным Дэклярацыям,  ратыфікаваных Беларуссю. На практыцы,  пакуль што не бачна супрацоўніцтва і паразумення паміж тымі хто прымае рашэння і праваўладальнікамі (паводле Канстытуцыі). Хутчэй можна назіраць паглыбленне крызісу і ўзмацненне канфліктых сітуацый.  


Падставовай праблемаю з’яўляецца адсутнасць ясных і трывалых крытэраў дыягностыкі і аналізу праграм і праектаў скіраваных на ажыўленне /аздараўленне дэградаваных тэрыторый, што акрэсліваецца паняццем “Рэвіталізацыя”.  


Пад Рэвіталізацыяй разумеецца доўгатэрміновы, скаардынаваны працэс прасторавых, тэхнічных, сацыяльных і эканамічных пераўтварэнняў, скіраваных на пераадольванне крызіснай сітуацыі на вызначанай тэрыторыі. Мерапрыемствы рэвіталізацыі, прадугледжваюць:

  1. Актывізацыю гаспадарчай дзейнасці;
  2. Аздараўленне сацыяльнай дысфункцыі тэрыторый прызначанай да рэвіталізацыі
  3. Уключэнне “выключаных”(праігнараваных)суб’ектаў і аб’ектаў,
  4. Якаснае аднаўленне экалагічнай раўнавагі. 

Праэкты Рэвіталізацыі складаюцца з інтэграваных праграм і праектаў сацыяльнага, гаспадарчага і тэхнічнага характару. Кожны з іх павінен распачынацца з глыбокага, усебаковага вывучэння сацыяльна-эканамічных з’яў, характэрных для тэрыторыі, што гіпатэтычна ахаплівае праект рэвіталізацыі  (т.е. з вялікім допускам).


Атрыманная інфармацыя апрацоўваецца і на падставе іх удакладняюцца прыярытэты, вызначаюцца канкрэтныя межы тэрыторыі,  фармулююцца канкрэтныя задачы і канкрэтныя мэты Рэвіталізацыі. 

Пералічым некалькі тыповых крытэраў:  

Інфраструктурныя ( Паляпшэнне якасьці  стану навакольнага асяроддзя і рэструктурызацыя прасторавага парадку; Прадухіленне празмернага росту забудаваных тэрыторый; Захаванне адметных якасцей культурнага ландшафту і традыцый.


Сацыяльныя (Выроўніванне умоў і якасці жыцця  людзей, што пражываюць у розных частках горада; Прадухіленне маргіналізацыі і дэградацыі, сацыяльнага выключэння (ізаляцыі) прадстаўнікоў гарадскіх супольнасцяў; Інтэграцыя і павялічэнне бяспекі

Сацыяльна-Эканомічныя (эканамічная актывізацыя абшару Рэвіталізацыі; Стымуляцыя прадпрымальніцтва; Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу; мерапрыемствы для прыцягнення капіталу, інвестараў і турыстаў; Падвышэнне ўзроўню інавацый з прыцягненнем мясцовых  рэсурсаў);


Так ў краінах ЕС пачынаецца выбар найбольш эфектыўных праектаў, якія канкуруюць паміж сабою за атрыманне фінансавання. У Беларусі пакуль што такой практыцы няма, але прыглядзецца да яе-варта. 

У якасьці эксперыменту была праведзена ацэнка праекту рэканструкцыі тэрыторыі гістарычнага цэнтра Брэста, якая ўнесена ў Дзяржаўны Спіс ГКК № № 112Е000002 і тэрыторыі ГКК “Брэсцкая крэпасць” на якіх напрацягу паміж 2004 -2017 гг. вядзецца шырокамасштабнае будаўніцтва аб’ектаў, і якія могуць характарызавацца, як “падпраекты”, альбо аб’екты “комплекснай Рэвіталізацыі”. Характэрна тое, што рэалізуюцца яны на фоне перманентнай карэктыроўцы Генеральнага плану горада пачынаючы ад 2003 года. ...


 

працяг будзе