ДЫЯГНОСТЫКА, КРЫТЭРЫ, АЦЭНКА СТРАТЭГІЙ І ПРАЕКТАЎ РЭВІТАЛІЗАЦЫІ на прыкладзе ГКК № 112Е000002 “гістарычны цэнтр Брэста ”

Ірына Лаўроўская

 “Ёсць якасць (прасторы) горшая, чым пачварства, і гэта якасць – зманлівы ўзорны парадак, сфармаваны ў выніку ігнаравання, выціскання сапраўднага парадку, які змагаецца за сваё існаванне”   

Джэйн Джэкобс


У Рэспубліцы Беларусь паняцце “Рэвіталізацыя” не рэгляментуецца нарматыўна-прававымі актамі, не ўжываецца яно ў дакумантах  перадінвестыцыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці. Замест паняцця  “Рэвіталізацыя” выкарыстоўваецца паняцце “Рэканструкцыя”, якое распаўсюджваецца як на архітэктурна-будаўнічыя так і на горадабудаўнічыя праекты.  Такая градацыя ў сучасных ўмовах і тэмпах будаўніцтва, недастатковая і можа ( калі не павінна) быць удакладнена і пашырана. Чаму?

 

У апошнія 10-15 гадоў у Беларусі ўзбуйнілася масавае будаўніцтва жылля, паўсталі дзясяткі новых мікрараёнаў,  гістарычныя цэнтры прыцягнулі да сабе ўвагу інвестараў і дэвэлопераў. Гэтыя, здавалася б станоўчыя працэсы, часцей выклікаюць, нажаль не пачуцця задавальненя і гонару,  але становяцца прычынаю сур’ёзных сацыяльных канфліктаў. Вынікла гэтыя сітуацыя з прычыны зменаў сацыяльнага ладу і зямельна-маёмасных адносінаў у грамадстве. З’явілася новая палітычная і бізнес эліта, зацікаўленая ў засваенні тэрыторый гарадоў, пашырыўся рынак нерухомай маёмасці. У той жа час дыялог паміж праваўладальнікамі (насельніцтвам Беларусі) і носьбітамі абавязкаў ( уладамі) застаўся аднабаковым і неэфектыўным.

Эксперты канстатуюць падвышэнне “тэмпературы” сацыяльных канфліктаў як наступства абмежавання інструмантаў і спосабаў якогакольвек ўплыву праваўладальнікаў на прыняццё важных горадабудаўнічых рашэнняў носьбітамі абавязкаў.  

Відавочна, што ў першай палове ХХІ стагодзя Беларусь будзе пераадольваць крызіс, падобны да таго, які ахапіў  іншыя краіны свету ў палове –напрыканцы ХХ стагоддзя.

Зазірнем у гісторыю праблемы.  


 

Джэйн Джэкобс –амерыканская журналістка, прыглядзеўшыся да праблемы буйных амерыканскіх гарадоў напачатку 50-х ХХ ст.,  раптоўна для сябе высвятліла, што: “Спосабы перабудовы, вядомыя пад такімі тэрмінамі, як  «выбарачнае выдаленне», «частковая замена», «планавае аднаўленне» альбо «планавая  рэстаўрацыя» (гэта калі старая забудова на выбранай тэрыторыі  руйнуецца амаль дашчэнту), — па сутнасці, не больш чым трюк…" 


Да такіх жа высноў паступова прыйшлі ў Вялікабрытаніі, дзе гарады дэградавалі з-за непамернага выкарыстання прыродных рэсурсаў: вады, зямлі, зялёных насаджэнняў.



Германія, якая пасля завяршэння 2 сусветнай вайны была падзелена на дзве антаганістычныя сістэмы кіравання і зноў аб’яднаная, перажыла  некалькі хваляў урбаністычнага крызісу. На хвале гаспадарчага ўздыму, пасля аб’яднання напрыканцы ХХ  стагодзя, тэмпы жыллёвага будаўніцтва там набылі надзвычай высокі тэмп. Тэрыторыі гарадоў узбуйняліся коштам далучэння сельска-гаспадарчых земляў і разрастаннем прадмесцяў. Выяўленныя тэндэнцыі паспрабавалі стрымаць адміністрацыйнымі працэдурамі. Наступствам стала падвышэнне кошту зямлі і жылля ў цэнтрах гарадоў; у некалькі разоў вырасла квартплата, а як наступства, з цэнтраў гарадоў, пачалі выязжаць  месцічы-носьбіты гарадскіх традыцый, даход якіх не дазваляў ім выплочываць непамерна высокія кошты за жыллё.


Польскі ўрбаніст Войцэх Ярчэўскі, прыглядзеўшыся да праблем развіцця нямецкіх гарадоў напрыканцы ХХ-пачатку ХХІ стст, вызначыў з іх семь галоўных :

1.     Т.з. "Плешыны" ў гарадской тканцы і пустыры ў цэнтрах гарадоў;

2.     Дэградацыя гістарычных цэнтраў горадоў з найбольшай колькасцю будынкаў аднесеных да ГКК;

3.     Незадавальняючая арганізацыя публічнай прасторы;

4.     Стыгматызацыя альбо (іначай) - геттоізацыя мікрарайонаў;

5.     Праблемы транспартнай камунікацыі;

6.     Негатыўная селекцыя жыхароў (галоўным чынам у цэнтральных районах гарадоў);

7.     Нарастанне сацыяльных праблемаў, падвышанае беспрацоўе і рост злачынасці.

 

Гістарычныя цэнтры беларускіх гарадоў сёння перажываюць падобную сітуацыю. Наступствам узбуйнення гарадскіх тэрыторый коштам сельска-гаспадарчых орных земляў стала павялічэнне тэрміну абарочвання ўкладзенага капіалу і падвышэнне себякошту будаўніцтва праз неабходнасць стварэння цалкам новай транспартнай, інжэнернай і сацыяльнай інфраструктуры. З гэтай прычыны ўвагу інвестараў і дэвэлопераў прыцягнулі цэнтры гарадоў. Лакальныя ўлады (носьбіты абавязкаў) спрыяючы ім і падтрымліваючы іхнюю зацікаўленасць, тлумачаць грамадству свае сумніўныя рашэнні, неабходнасцю прыцягнення інвестыцый.

Звернемся яшчэ раз да піянеркі ўрбаністычных даследаванняў- Джэйн Джэкобс:  

“Эканамічнае «абгрунтаванне» сучаснай рэканструкцыі гарадоў — бессаромнае круцельства. Эканоміка рэканструкцый  не паўстае на трывалым  «інвестыцыйным фундамэнце» …, як дэклярауюць тэарэтыкі такой рэканструкцыі, а на вялізарных  прымусовых зборах з бездапаможных ахвяраў адабранай уласнасці, размешчанай на тэрыторыі вызначанай пад рэканструкцыю. У выніку такіх “інвестыцый” ўзрост гарадскога бюджэту – толькі ілюзія, пустышка ў параўнанні да аб’ёму дзяржаўных сродкаў, неабходных для пераадольвання дэзынтэграцыі і нестабільнасці, спароджаных гвалтам над горадам. Тобок такія спосабы планавай рэканструкцыі, ня менш  шкодныя чым мэты рэканструкцыі.”

Сітуацыя, якую мы назіраем ў Беларусі сёння,  не з’яўляецца эксклюзіўнай. І хоць яна выглядае часам на досыць трагічную і непапраўную, мала адрозніваецца ад той, якую можна назіраць ў розныя “перыяды росту” горадабудаўнічых палітык іншых краінаў сьвету. 


працяг будзе