Эксперты выпрабоўваюць механізмы грамадскага маніторынга

26 красавіка група экспертаў European Urban Institute  правяла маніторынг стану выбраных аб'ектаў ГКК ў Мінскай вобласці. Былі выкананы сотні кантрольных здымкаў, ўдакладнены каардынаты каля дзясятка аб'ектаў, праведзены  абмеры руін сядзібы XIX ст.. Экспертная група выпрабавала механізмы каардынацыі дзейнасці мабільнай групы ў палявых ўмовах, адпаведнасць алгарытму  ўліковых карт аб'екту, зрабіла абмеры выбраных аб'ектаў і спрпаўдзіла каардынаты. У групе экспертаў працавалі  архітэктары, мастацтвазнаўцы, інжэнеры і спецыялісты ў ГІС.  Аб праведзеным маніторынгу група зрабіла кароткае паведамленне на другой сесіі семінара "Інвентразыцыя культурнай спадчыны: метадалогія і практычныя аспекты". Матэрыялы маніторынга будуць далей апрацаваныя  ў лабараторных умовах і ўнесены да Публічнай базы даденных ГКК Беларусі.

Наступная экспедыцыя пашыранай групы экспертаў плануецца ў другой палове мая б.г.