Europa Nostra Award для Беларусі

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" адзначаны ў рамках ўзнагароды Europa Nostra Award-2016 у катэгорыі "Адданая служба". 

"Музейшчыкі сягнулі вышэй за свае службовыя абавязкі і ролі і па гэтай прычыне іх варта разглядаць як прыклад для іншых арганізацый, якія працуюць у гэтай галіне", - адзначыла журы прэміі.

Прэмія Europa Nostra Awards праводзіцца з 2002 года Еўрапейскай камісіяй. Прэмія адзначае лепшыя практыкі ў галіне захавання спадчыны, кіравання, навуковых даследаванняў, адукацыі і камунікацыі. Асноўная яе мэта -  спрыянне мацнейшаму грамадскаму прызнанню культурнай спадчыны ў якасці стратэгічнага рэсурсу для грамадства і эканомікі Еўропы.

Паводле europanostra.org