Геаграфічная інфармацыйная сістэма для спадчыны

абвестка

Фундацыя European Urban Institute пры падтрымцы каралеўства Нідэрландаў працягвае рэалізацыю праграм скіраваных на падтрымку прафесійных колаў, працуючых ў галіне тэрытарыяльнага ўпраўлення, архітэктуры і аховы Гісторыка культурнай спадчыны.  У бліжэйшыя дні  група беларускіх архітэктараў, інжэнераў, дзеячоў культуры і адкуцыі прыме ўдзел ў навучанні "Геаграфічная Інфармацыйная Сістэма (GIS). Пошук, апрацоўка і публікацыя прасторавых дадзенных". Правядуць семінар дасведчанныя спецыялісты з фірмы GIS-EXPERT , місія якой - спрыянне ўзважанаму прыняццю рашэнняў супрацоўнікамі публічнай адміністрацыі і прадпрыемстваў, стварэнне і выкарыстанне сучасных інструмантаў дял упраўлення , планавання і маніторавання працэсаў, якія адбываюцца на пэўнай тэрыторыі ў пэўны перыяд часу.