Горад на шляху памежных культур

У польскім Білгораі (Люблінскае ваяводства) рэалізуецца праект Горад на шляху памежных культур (Miasta na szlaku kultur kresowych). Ідэя праекта – стварыць паселішча – вобраз памежнага гораду на сутыку XX-XXI стагоддзяў.

Паводле задумы праектантаў горад стане не проста рэканструяваным месцам канцэнтрацыі ўзораў даваеннай архітэктуры з функцыяй музея, а актыўным асяродкам, дзе будуць жыць людзі, развівацца адпаведная інфраструктура. У планах - польскі і габрэйскі рынак, цэрквы, сінагогі, аквапарк, спартовая зала і інш.

У суботу, 23 траўня 2016 года, у Білгораі адкрыўся чарговы аб’ект -  Дом Зінгера - новы музей і адукацыйны цэнтр заб. падрабязней.

 

Дом Зінгера знаходзіцца насупраць дакладнай копіі (2015) знакамітай сінагогі ў Волпе (Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці), пабудаванай у 1648 г. і знішчанай падчас Другой сусветнай вайны. Зараз у сінагозе вядуцца ўнутраныя працы - насценны роспіс, унутранае абсталяванне, па заканчэнні якіх у будынку мяркуецца размяшчэнне музея білгорайскіх габрэяў заб. падрабязней.

 

Ініцыятарам і галоўным спонсарам будаўніцтва горада з'яўляецца прадпрымальнік Тадэвуш Кузьмінскі, праект распачаў Фонд Білгорай XXI.

Фота: Fundacja Biłgoraj XXI