Я_ГОРАД / Нефармальная урбаністычная канферэнцыя

 

Апошнім часам, у людзей, якія з хваляваннем сочаць за працэсам стварэння гарадской прасторы Мінска назапасілася мноства пытанняў і прапаноў датычных спрэчных аспектаў ген.плана, стварэння і ліквідацыі работ вулічных мастакоў, транспартнай інфраструктуры і развіцця прадпрымальніцтва якое змяняе аблічча сталіцы.

Пра ўсё гэта і ўсяго за адзін дзень, мы паспрабуем пагаварыць з вядучымі экспертамі, урбаністамі, а таксама папросту людзьмі якія маюць дачыненне да развіцця нашага горада, ну и канешне пры ўдзеле замежных экспертаў, каб мець прадстаўленым у дыскусіі вонкавую ацену.

Калі ў вас ёсць жаданне падзяліцца сваім бачаннем, а таксама даведацца пра меркаванне іншых, то прыходзьце 21 мая, па адрасе пр. Машэрава 9, "Корпус 8". Уваход вольны!

# я_горад

Мерыпремства ў Facebook https://www.facebook.com/events/578996862263907/

 

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Калі: 21 мая, субота, з 10.00 да 20.00.

Месца: Мінск, Прашпект Машэрава 9, "Корпус 8".

Арганізатары: ГА "Мінскае роварнае таварыства" ў супрацоўніцтве з таварыствам "Зялёная сетка", "Лятучым ўніверсітэтам" і альманахам "Гарадскія тактыкі". 

10.00-11.30 ЛЕКЦЫЯ

"Горад як прастора сацыяльных адносін, публічнасць, медыя".

Пры ўдзеле Ганны Пазьняк. 

11.30-13.00 ПАНЭЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ

"Удзел гараджан у прыняцці рашэнняў: абставіны і практыкі пашырэння сферы самакіравання ў Беларусі" Эксперты: Д. Кобрусеў (Генплан для мінчукоў), Iskra Krstić (Сербія), Дзмітрый Сокал. 

13.00 -13.45 ПЕРАПЫНАК / ПРЭЗЕНТАЦЫЯ воркшопа "Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах".

CHILL OUT MUSIC AND VEGAN STREET FOOD FROM MonkeyFood 

14.00-14.30 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:

"Удзел моладзі ў стварэнні і планаванні гарадскога асяроддзя - Nordic methods and cases".

Пры ўдзеле Johannes Mikkonen (Урбаніст з Фінляндыі).

14.30-15.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:

"Удзел моладзі ў стварэнні і планаванні гарадскога асяроддзя - Латвійскі досвед". Пры ўдзеле Gunita Kulikovsky (урбаністка з Латвіі).

15.00-15.30 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ГА "Мінскага роварнага таварыства":

"Культура ветлівага супрацоўніцтва замест супрацьстаяння. Удзел раварыстаў у развіцці роварнага руху".

 

15.30-16.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:

"Альтэрнатыўныя віды гарадскога спорту VS помнікі альбо « Дзе пачынаецца вандалізм?».

(Магчымыя рашэнні і альтэрнатыўныя спосабы інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны як альтэрнатыва канфлікту паміж скейцерамі і муніцыпалітэтам.) " 

16.00-16.15 ПЕРАПЫНАК. 

16.15-18.00 ПАНЭЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ

"Будучыня вуліцы Кастрычніцкая?, магчымыя наступствы Джэнтрыфікацыі Мінска".

Пры ўдзеле Прэдрага Мамціловіча (Урбаніст / гарадскі актывіст з Сербіі) і Улада Лунёвіча (ENZO, ДЭПО, Лаўка вул.Кастрычніцкая 23).

18.00-19.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:

Падвядзенне вынікаў воркшопа "Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах".

CHILL OUT MUSIC AND VEGAN STREET FOOD FROM MonkeyFood