ICCROM запрашае на навучанне

ICCROM (Міжнародны даследчы цэнтр па захаванні і рэстаўрацыі культурных каштоўнасцяў) праанансаваў набор на курсы для спецыялістаў па рэстаўрацыі і захаванні спадчыны.

 

ICCROM – арганізацыя, якая спрыяе захаванню культурнай спадчыны ў сучасным свеце праз пяць асноўных напрамкаў дзейнасці: падрыхтоўка кадраў, інфармацыя, даследаванні, супрацоўніцтва і адвакацыю:

- ICCROM спрыяе навучанню па захаванні шляхам распрацоўкі новых адукацыйных інструментаў і матэрыялаў, а таксама арганізацыі прафесійных навучальных мерапрыемстваў па ўсім свеце. З 1966 года ў навучальных прагармах ICCROM прынялі ўдзел больш за 6 900 спецыялістаў;

- ІICCROM мае адну з вядучых бібліятэк свету па захаванні спадчыны. Каталог змяшчае больш за 115 000 запісаў, якія адносяцца да кніг, справаздач і спецыялізаваных часопісаў на больш чым 60 мовах. ICCROM таксама мае калекцыю з больш чым 17 000 выяў;

- ICCROM арганізуе і каардынуе сустрэчы для распрацоўкі агульных падыходаў і метадалогій, а таксама садзейнічанню ўзгодненых дзеянняў на міжнародным узроўні ў сферы  этыкі, крытэрыяў і тэхнічных стандартаў для практыкі захавання;

- дзейнасць ICCROM накіравана на прыцягненне інстытуцыйных і прафесійных партнёраў. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў форме тэхнічных кансультацый, сумесных паездак, а таксама адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі;

- ICCROM распаўсюджвае навучальныя матэрыялы і арганізуе семінары і іншыя мерапрыемствы па павышэнню ўзроўню інфармаванасці грамадскасці і падтрымкі захавання спадчыны.

Паводле iccrom.org