III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя:«БЕРАСЦЕЙСКІЯ КНІГАЗБОРЫ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ»..

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама  Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

500 гадоў Мікалаю Радзівілу Чорнаму

350 гадоў Брэсцкаму манетнаму двару

75 гадоў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

«БЕРАСЦЕЙСКІЯ КНІГАЗБОРЫ:

ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ».

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

г. Брэст, 23–24 верасня 2015 г.

Гэтая канферэнцыя з'яўляецца лагічным працягам даследаванняў, пачатых Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага ў 2008, 2012 і 2013 гг. на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» і міжнародным круглым стале «Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI ст.: да 450-годдзя з дня выдання».

Тэмы для абмеркавання:

• вывучэнне «біяграфікі», звязанай з кніжнай культурай рэгіёна: лёсаў кнігапісцаў, кнігадрукароў, кнігагандляроў, аўтараў і ўладальнікаў (карыстальнікаў) у мінулым і ў сучаснасці;

• дзейнасць брэсцкіх друкарняў ХVI і пінскай ХVІІІ стст.; 

• рэканструкцыя рэпертуару друкарняў Брэстчыны ХІХ–ХХ стст.;

• «брэсцкія» кнігі і кнігазборы – помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна;

• гістарычная рэканструкцыя прыватных і сядзібных бібліятэк Брэстчыны і бібліятэк розных устаноў (царкоўных, манастырскіх, дзяржаўных, грамадскіх);

• гісторыя і сучасны стан кнігадрукавання і кнігараспаўсюджвання ў рэгіёне;

 гісторыя Брэста ХVІ– ХVІІІ стст.: культура, быт, эканоміка;

• дзейнасць Брэсцкага манетнага двара ў кантэксце крэдытна-грашовых адносінаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Мэта канферэнцыі – прадэманстраваць значэнне і каштоўнасць гістарычных кнігазбораў Берасцейшчыны, выявіць рэгіянальныя асаблівасці іх стварэння, захавання і вывучэння ў кантэксце кніжнай культуры Беларусі.

Па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік.

Да ўдзелу запрашаюцца: прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, адукацыйных, навуковых і іншых устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, супрацоўнікі выдавецтваў, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый і г. д.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.

Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней 15 мая 2015 г. прайсці онлайн-рэгістрацыю на сайце бібліятэкі www.brl.by

Рэгламент : даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 мін., на секцыйных пасяджэннях – да 15 мін.

Даклады і паведамленні: прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць пасля завяршэння канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на канферэнцыю і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Дадатковая інфармацыя будзе размешчана ў запрашэннях удзельнікам. 
 
У заяўках просім пазначыць: неабходнасць пражывання ў гатэлі, тэрмін знаходжання, час прыезду ў Брэст і від транспарту.

Кантакты:

Мяснянкіна Ала Міхайлаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага:

Тэл :. + 375 (0162) 20 90 28;rysik@tut.by

Кузьміна Ала Сцяпанаўна, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя. М. Горкага:

Тэл :. + 375 (0162) 20 90 33; brestrl@mail.ru

224016 г. Брэст, б. Касманаўтаў, 48. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

паводле: http://brl.by/sobytiya/iii-m-zhnarodnaya-navukova-praktychnaya-kanferentsyya-g-brest-27-28-maya-2015-g/