Інструманты для аховы ГКК прэзентаваны ў Берасьці

Віктар Клімус

Кожны на сваім месцы і ў меру сваіх магчымасцяў можа паспрыяць развіццю роднага гораду і захаванню ў ім архітэктурных помнікаў. На ўзроўні навуковых даследаванняў, краязнайчых прац ці проста грамадскай валанцёрскай работы. Месца і працы хопіць усім.
 

European Urban Institute прэзентаваў у Берасьці інфармацыйна-архіўную платформу і запрасіў да супрацы па напаўненню Публічнай Базы Дадзенных Гісторыка Культурных Каштоўнасцей. Пазнаёміліся прысутныя таксама з магчымасцямі якія дае Геаграфічная Інфармацыйная сістэма для маніторынгу  і тэрытарыяльнага развіцця.

Прысутныя падзяліліся сваімі меркаваннямі аб тым, што  дзеля захавання матэрыяльнай спадчыны гораду і эфектыўнага дзеяння на карысць спадчыны неабходна падвысіць грамадскі кантроль.

фото. В.Клімус

Безумоўна, як і мае быць на любым круглым стале, шмат увагі было нададзена праблемам і слабым месцам узнятай тэмы. Несумленныя інвестары, непразрыстая праца чыноўнікаў, вялікія кошты якаснай рэстаўрацыі, абыякавасць грамадзянаў, адсутнасць кансалідацыі розных грамадскіх суб'ектаў... Гэта і шмат чаго яшчэ не дазваляе захоўваць кожны гістарычны будынак, развіваць арганічную гарадскую прастору для нас і нашых дзяцей.

 

фото. В.Клімус

фото. В.Клімус

 

Але ж лёс гісторыка-культурнай спадчыны ў нашых руках. У прынцыпе, як і ўсё астатняе - трэба толькі хацець і хоць нешта рабіць, каб змяніць жыццё і наваколле да лепшага.

фото. В.Клімус

Чарговы крок, які прапанавалі арганізатары - навучанне метадам абмену інфармацыяй і назапашвання яе ў пэўным алгарытме на платформе Публічнай Базы Гістарычных Каштоўнасцей. Першы такі семінар пройде ў Беларусі, у Берасьці ўжо 20 сакавіка 2016 г.

фото. В.Клімус

паводле "Грунтоўня"