Інвентарызацыя і маніторынг культурнай спадчыны метадалогія і практычныя аспекты

27 красавіка 2016 г. у Галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15, г. Мінск)  Фонд  “Культурная спадчына і сучаснасць” у супрацоўніцтве з  фундацыяй “European Urban Institute” (Варшава, Польшча), Інстытутам культуры Беларусі  праводзяць Круглы стол,  прысвечаны Міжнароднаму  дню помнікаў і памятных месцаў, па тэме:

“ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ   і маніторынг КУЛЬТУРНАй   СПАДЧЫНЫ: метадалогія  і практычныя аспекты”

У праграме круглага стала:  абмеркаванне праблем і перспектыўных кірункаў аховы і адаптацыі аб’ектаў гісторыка - культурнай спадчыны Беларусі (археалагічнай, архітэктурнай, нематэрыяльнай) прэзентацыя інавацыйных падыходаў,  сродкі  інтэграцыі і пошук сінергіі .

У традыцыйным   сэнсе  культурную  спадчыну  характарызуюць  як  сістэму  каштоўнасцей (гістарычны ландшафт, помнікі, музейныя калекцыі, архівы, бібліятэкі альбо духоўныя практыкі), якія грамадства атрымлівае ад свайго мінулага і імкнецца захаваць і перадаць будучым пакаленням. Культурная спадчына валодае выключным інтэлектуальным і выхаваўчым патэнцыялам і па гэтай прычыне з’яўляецца асновай нацыянальнай альбо рэгіянальнай самаідэнтыфікацыі. Гістарычны ландшафт ёсць непасрэдным сродкам камунікацыі, ён прамаўляе няспынна і ўздзейнічае як на асобу так  і на супольнасць панад пакаленнямі і эпохамі, .

Ахова спадчыны ў кантэксце супольнага нацыянальнага інтарэсу – гэта адначасова дзяржаўны і грамадскі абавязак, які  складана ажыццявіць без эфектыўнай арганізацыі  яе  ўліку, маніторынга за спосабамі аховы, адаптацыі і прэзентацыі.

Хоць глабалізацыя, сучасныя тэхналогіі і хуткасць камунікацыі ствараюць пагрозу для гістарычнага ландшафта краіны, яны ж  дазваляюць вывесці на новы ўзровень ахову аўтэнтычнасці гістарычнага ландшафта, аб’ектаў гісторыка культурнай спадчыны. Адзін з інструмантаў выпрацаванага дзякуючы гэтым умовам будзе прадстаўлены экспертам. 

Абмеркаванне перспектыўных кірункаў супрацы разнастайных інстытутаў і супольнасцей, пошук спосабаў і сродкаў пашырэння грамадзянскай адказнасці за стан ГКК, з’яўляецца мэтай  круглага стала  

 

Галерэя М. Савіцкага

пл. Свабоды, 15, г. Мінск

15.00 – 18.00