Калі сэрца прагне-рукі робяць...

Уладальнік сядзібы Генрых Траццяк. Фота: Аляксандр Кораб.

Жыхар Ляхавіцкага раёна, былы старшыня калгаса імя Ламаносава Генрых Траццяк купіў сядзібу ў 2012 годзе.

«Абыйшлася яна мне з афармленнем ў 500 даляраў, на той момант прыкладна дзве пенсіі», — успамінае Генрых Траццяк.

Калісьці ў сядзібе Фларыянава месцілася праўленне калгаса імя Ламаносава, а Генрых Міхайлавіч Траццяк прапрацаваў тут 28 гадоў старшынёй. У 1997 годзе ён пайшоў на пенсію, а новы старшыня перавёў кантору ў іншы будынак.

Генрых Траццяк працаваў старшынёй калгаса 28 гадоў.

Сядзіба прастаяла без гаспадара 14 гадоў. Сёння Генрых Траццяк кожны месяц аддае на аднаўленне сядзібы 50% сваёй пенсіі. Зрабіў падвесныя столі, залатаў дзіркі ў падлозе. Збіраецца стварыць там «Дом адпачынку ў пана». Бо калісьці гэта быў панскі маёнтак Бохвіцаў.

Так Фларыянава выглядала ў той час, калі ў памяшканні размяшчалася праўленне калгаса. Фота: Аляксандр Кораб.

«Трэба зрабіць пакоі, у кожным — душавыя кабінкі», — кажа новы ўладальнік сядзібы. Паводле яго слоў, у гэтага месца адмысловая энергетыка і яго трэба абавязкова захаваць.

«Я браў сядзібу не для таго, каб займацца камерцыяй. Хочацца захаваць прыроду, пасаджаныя дубкі, архітэктуру, — падзяліўся сваімі думкамі Генрых Траццяк. — Тут само паветра гаючае, яно і мяне лечыць ад усіх старэчых балячак».

Дапамогі Генрых Міхайлавіч ні ў каго не просіць, «толькі каб не перашкаджалі». Усё плануе зрабіць сваімі сіламі.

Таццяна Некрашэвіч, фота: Аляксандр Кора,