Калонія імя Фелікса Варбурга. Раўнд трэці...

На днях стала вядома, што адзін будынак шматпакутнай  калоніі імя Варбурга ў Брэсце ўнесены ў Дзяржаўны спіс ГКК Беларусі. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці наданы аднаму будынку калоніі па адрасу 1-ы Мінскі завулак, 12 Рашэннем НМР (пратакол пасяджэння ад 20.06.2012 г. № 194). У 2014 І. Лаўроўская, сябра грамадскай назіральнай камісіі па ахове ГКК пры МК Беларусі звярнулася з прапановаю пашырэння зоны аховы ГКК калонія імя Варбурга ў Брэсце. І гэта павінна стаць наступным крокам уратавання адметнасці гарадскога ансамбля пачатку 20 -га стагоддзя. Заб. далучаны файл ПДФ. 

Калонія імя варбурга ў брэсце

абгрунтаванне пашырэння зоны аховы  гісторыка-культурнай каштоўнасці па 1-му Мінскаму завулку  ў Брэсце і аб’яднання асобных аб’екта

Рашэннем НМР (пратакол пасяджэння ад 20.06.2012 г. № 194) статус гісторыка-культурнай каштоўнасці наданы аднаму будынку калоніі  па адрасу 1-ы Мінскі завулак, 12

Назва аб’екта: ансамбль будынкаў былой калоніі імя Вабрурга па Мінскаму завулку ў г.Брэсце. 

Месцазнаходжанне: Кіеўскае прадмесце, квартал ў межах вуліц Пушкінскай-Валадарскага, Піваварная.

Собственник (владелец объекта): ЖКГ. (2013)

 

Гістарычныя звесткі:    

Прававыя аспекты абгрнтавання пашырэння зоны аховы

Артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2006 № 98-З "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (далей – Закон) вызначаны крытэрыі адбору матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека для наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. “Калонія імя Варбурга” адпаведае некалькім вызначаных Законам крытэрыям.

Гэты матэрыяльны аб’ект адначасова з’яўляецца:

“дакументальнай фіксацыяй, сімвалам або іншым праяўленнем ці абазначэннем з’яў, падзей або працэсаў, якія звязаны з гісторыяй Рэспублікі Беларусь, яе асобных рэгіёнаў, радаводаў ці этнічных груп або маюць міжнароднае значэнне;” (абзац восьмы падпункта 1.1.)

  • “рэдкім або выдатным узорам:збудавання ці іншага твора, прадметаў быту або прадметаў іншага прызначэння пэўнага гістарычнага перыяду, рэгіёна ці этнічнай групы; (абзац пяты падпункта 1.2.) вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфікацыйных, арганізацыйных і іншых пытанняў;
  • (абзац сёмы падпункта 1.2.)стылістычнага напрамку або рэгіянальнай ці этнічнай асаблівасці, выяўленых у любым відзе мастацтва; (абзац восьмы падпункта 1.2.) 
  •  
  • Аб’ект Калонія Варбурга ў адпаведнасці з падпунктам 2.1. пункта 2. Артыкула 12. можа быць прызнана комплекснай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, бо несумненна, што гэта два і больш матэрыяльныя аб’екты сабраны разам па пэўных прыкметах і (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).
  •