Каментар да "Справаздачы "Восстановление замков как культурный и социальный проект" (Стурэйка,Водалажская, Галіноўскі, Кедрык)

  
Кансорцыум "ЕўраБеларусь" выдаў новы том публікацый. Гэтым разам ўбачыла сьвет "Справаздача "Аднаўленне замкаў як культурны і сацыяльны праект", аўтары: Стурэйка, Водалажская, Галіноўскі, Кедрык. Аказіяй гэтаму даследаванню сталася  рэалізацыя дзяржаўнай праграмы "Замкі Беларусі", якая стартавала ў 2012 гаду і разлічана да 2018 года. 
 
Ірына Лаўроўская каментуе публікацыю            "Справаздачы " Аднаўленне замкаў як культурны і сацыяльны праект"

Трэба безумоўна ўсцешыцца чарговай публікацыяй, бо няшмат сёння тых, хто займаецца сур'езнымі даследаваннямі і такім чынам працуе на будучае Беларусі.

Аўтары публікацыі правялі кароткатэрміновы маніторынг (5 дзвухдзённых вандровак) рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Замкі Беларусі" на выбраных 9 з 33 аб’ектаў,, уключаных ў праграму.

Заангажаванасьць ў шматгадовае даследаванне аднаго з замкаў Беларусі, сутыкненне ў сваёй практыцы з татальным валюнтарызмам ў рэканструкцыі гістарычнай забудовы  падштурхнулі мяне да разважанняў і ніжэйшых заўваг. 

Што маем?

  1. Дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі". Яна - аб'ект даследаванняў, хоць ў тытуле публікацыі  пра гэта не напісана.(З майго пункту гледжання-дарэмна, бо кожная "справаздача"- патрабуе дакладнасці.)
  2. Групу даследчыкаў – энтузіастаў ( гісторык, культуролаг, антраполаг культуры, сацыёлаг (к.н.), эксперт,спецыяліст ў галіне метадалогіі).
  3. Салідных і аўтарытэтных практыкаў, што праўда, невядома ў якой якасці далучаных да даследавання: кансультантаў, рэцэнзентаў, ці сааўтараў? (са справаздачы выцягнуць інфармацыі не ўдалося, хоць  менавіта гэтыя, сціпла прадстаўленыя асобы, напэўна адыгралі важную ролю як у выбары аб'ектаў, так і ў падрыхтоўцы аўтараў да асэнсавання ў той іншай ступені самага прадмета даследаванняў- замкаў Беларусі).
  4. Тэмпы.Тэмпы.Тэмпы будаўніцтва, якія палохаюць.

Абъектам даследаванняў былі працэсы, вакол 9 Замкаў. Аўтары звярнулі ўвагу на іх  сучасныя і будучыя функцыі, стаўленне мясцовых жыхароў да аднаўлення, прывялі эмпірычныя дадзеныя ігд. Аднак пры ўсёй ёмістасьці публікацыі не знайшлося месца для асэнсавання галоўнай праблемы Замкаў Беларусі. Яна не была дакладна акрэслена. Дапускаю, што ігнараванне праблемы адбылося з прычыны яе глыбіні, што і прывяло ў выніку да неабходнасці  ратаўнічай (альбо другой-якой?) праграмы "Замкі Беларусі". А менавіта ад асэнсавання  гэтай праблемы  залежыць эфектыўнасць праграмы, бо вырашэнне  яе дасць Замкам Беларусі, неабмежаваныя рэсурсы. Рэшта, на якую прыцягнута была ўвага даследчыкаў- (праграмы, упраўленне ды інш.) - толькі тэхніка рэалізацыі і адаптацыі. Можна дапусціць, што адмова ад асэнсавання габальнай і агульнай для ГКК Беларусі. праблемы выклікана разуменнем неабходнасці большых эмацыйных высілкаў для аналізу, часу. Таму праблема пакуль застаецца і з’яўляецца самым слабым месцам не столькі публікацыі, сколькі праграмы “Замкі Беларусі”. Яна ставіць яе пад пагрозу. Шкада, што ніхто з аўтараў не адважыўся на важную частку даследавання-акрэслення Праблемы.

Аўтары  не зважалі й на тое, што замкі першапачаткова розніліся па функцыям, месцу будаўніцтва, характары краявіду, напружанасьці ўплыву на ассяродзе. Падкрэслю  найбольш вядомыя тыпы і  функцыі замкаў: абарончыя, жылевыя (напр. палацавага тыпу), адміністрацыйныя, асобныя ці звязаныя з мясцовасцю, са змешанымі функцыямі і г.д. Да чаго гэта інфармацыя ў культурна сацыяльным праекце? Справа ў тым, што для далейшага развіцця і рэалізацыі праграмы важнейшую ролю будзе адыгрываць супольнасьць, якая мае і супольную гістарычную  памяць. А яна розная ў розных сацыяльных варстваў і розных мясцовасцях. У адным выпадку замак- гэта добры Пан, у іншым-памяць пра пагарду і зневагу, у трэцім- скруха ад страчанага ігд.  Дзяржаўная праграма “Замкі Беларусі”, распрацавана з мэтаю “прыцягнення турыстаў”(лепей замежных), але гэта не выключае іншых фактараў, такіх як абуджэньне ідэнтычнасьці, самасьвядомасьці  карэннага насельніцтва. Са справаздачы  не ясна, сколькі апытвалася карэннага насельніцтва, сколькі прызначэнцаў-выпадковых перасяленцаў, які узрост, адукацыя,  род заняткаў паходжанні рэпрэзентантаў, якіх яны веравызнанняў і г.д Далучаныя ў “Справаздачы” фрагменты аналітычных табліц, ілюструюць, што даследчыкі падыйшлі да апытання па прынцыпу маркетынгу, тыповага вывучэння попыту на тавар альбо "прадукт". "Замкі Беларусі". Недарэчны  тэст ў стасунку да прадмета ды наўрад ці дадаюць аптымізму.

Высновы: 

Эфектыўнасць і паспяховасьць праграмы "Замкі Беларусі" залежыць ад грунтоўнасці навуковых археалагічных і сацыяльных  даследванняў, добрага прамысленага якаснага навуковага ды эканамічнага абгрунтавання праектных прапаноў кансервацыі і рэстаўрацыі руін і безумоўна, праграм рэвіталізацыі атачэння. Якасць навуковага даследавання палягае перад усім  на сумленнасці даследчыка, ягонай адказнасьці і самакрытычнасьці. Нездарма нашы суседзі акрэсляюць  навуковае даследванне як “Badanie Naukowe”. 

Добра, што "Справаздача " Аднаўленне замкаў як культурны і сацыяльны праект" ўбачыла свет, праўда назва на вокладцы і змест мала пасуюць адзін да аднаго, а гэта расчароўвае.

З публікацыяй "Справаздача.."можна пазнаёміцца  (заб.тут)