Кангрэс беларускай культуры ў Мінску

 

У Мінску 5-6 мая 2016 г. адбудзецца Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.

 

 

 

Канферэнцыю арганізуе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праблемнае поле Кангрэса даволі шырокае і прадугледжвае, у тым ліку, аранізацыю секцый:

Архітэктура і дызайн. Сучасная архітэктура Беларусі грунтуецца на развіцці нацыянальных традыцый, увасобленых у лепшых узорах беларускага культавага, палацава-паркавага і грамадзянскага дойлідства XI―ХХ стагоддзяў. Разам з тым сучасная архітэктура Беларусі вылучаецца крэатыўнасцю, інавацыйнасцю тэхналогій, спалучае інтэлектуальныя канструкцыі і найноўшыя матэрыялы.

Гісторыка-культурная спадчына, музеі, запаведнікі. Удзельнікі кангрэса могуць абмеркаваць праблемы са сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, што грунтуюцца на прынцыпах прызнання гісторыка-культурнай спадчыны фактарам развіцця дзяржавы, выявіць ступень адказнасці дзяржавы ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама разгледзець магчымасць удзелу грамадзян у ахове гісторыка-культурнай спадчыны.


 

Аб умовах удзелу ў Кангрэсе можна даведацца па спасылцыhttp://belcongress.by