Кракаў і свет. Міжнародная Канферэнцыя

У Кракаве 30.05.2016 - 31.05.2016 адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Кракаў і свет”. Канферэнцыю арганізуе Міжнародны культурны цэнтр. Пад час працы канферэнцыі будзе разгледжаны феномен горада, характар перамннаў і характар ​гарадскіх ​трансфармацый апошніх дваццаці пяці гадоў, апавяданні і паданні пра горад, а таксама мадэлі развіцця і праблемы будучыні. У шасці панэльных дыскусіях Кракаў будзе прадстаўлены як мегаполіс Цэнтральнай Еўропы. Эксперты абмяркуюць гісторыю і спадчыну горада, магчымыя шляхі развіцця Кракава і ролі культурнай палітыкі і культурнага сектара ў гэтым працэсе. Канферэнцыя  бясплатная, у ёй можа прыняць удзел кожны жадаючы, зарэгістраваўшыся папярэдне. Рэгістрацыя адкрываецца 4 красавіка 2016.

 

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю змешчана па спасылцы:  http://mck.krakow.pl