Круглы стол па інвентарызацыі культурнай спадчыны

27 красавіка 2016 г. у Галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15, г. Мінск) адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і памятных месцаў “ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ   КУЛЬТУРНАй   СПАДЧЫНЫ: метадалогія  і практычныя аспекты”.

Мерапрыемства было арганізавана фундацыяй “European Urban Institute” у супрацоўніцтве з Фондам  “Культурная спадчына і сучаснасць” і Інстытутам культуры Беларусі.

Падчас круглага стала былі прадстаўлены даклады, праблемнае поле якіх рэпрэзентавала надзвычай актуальныя аспекты тэматыкі мерапрыемства – сінергетычны ракурс гістарычнага ландшафту Усходняй Еўропы (Ірына Лаўроўская, European Urban Institute), інвентарызацыя культурнай спадчыны Беларусі ў ХХ ст. (Вадзім Гліннік, Культурная спадчына і сучаснасць), інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (Ала Сташкевіч, Інстытут культуры Беларусі), інвентарызацыя археалагічнай спадчыны ў Беларусі (Вадзім Лакіза, Інстытут гісторыі НАН Беларусі), платформа “Публічная база дадзеных нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны" (Тамара Матыль, European Urban Institute), геаграфічная інфармацыйная сістэма для аховы ГКК (Аляксей Заноўскі, European Urban Institute).

Напрыканцы круглага стала адбылася дыскусія по магчымасцям інтэграцыі рэсурсаў і патэнцыялу дзяржаўных навуковых і грамадскіх праектаў для культурнай спадчыны Беларусі.