ЛАПІДАРЫЙ? ЯКІ? ЗБУДУЕМ? МЫ ?

група маніторынгу EUI

У Берасьці у хуткім часе з'явіцца ЛАПІДАРЫ. Які, калі, чыім коштам ён будзе збудаваны?  Да нядаўняга часу ў мясцовым гарвыканкаме на гэтае пытанне адказывалі адназначна: лапідарый павінен быць збудаваны коштам мясцовай габрэйскай  абшчыны. 
Калі ў цэнтры Берасьця бульдозер з зямлі выцягнуў цела першай з 1214 ахвяр Халакосту шмат хто задумаўся:  ці так павінна быць?  На фоне ўздыму цікавасьці да Брэста, мацэвы, якія напрацягу 20 гадоў збіраліся, захоўваліся і ахоўваліся высілкамі ГА БОНПЦ “Халакост”,  нечакана набылі вартасць  "каштоўнага тавара".

Некалькі тыдняў таму да фонду European Urban Institute звярнуліся  амерыканскія нашчадкі былых берасцейцаў, якіх зацікавіла  магчымасьць будаўніцтва лапідарыя - сваеасаблівага мемарыялу.   Нас прасілі зрабіць аналіз  адкрытай інфармацыі і даць каментар сітуацыі. 

Просьба прадстаўнікоў амерыканскай дыяспары бріскераў укладалася ў задачы маніторынга за станам ГКК, які фонд European Urban Institute няспынна праводзіць, пачынаючы з 2013 года. Заб. http://euimedia.com

Маніторынг - гэта доўгатэрміновае назіранне за развіццём падзей вакол аб'екта. Ён складаецца са збору інфармацыі з агульнадаступных крыніц, сайтаў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, акаунтаў сацыяльных сетак фізічных асоб, правядзенне палявых даследаванняў, інтэрвью і суразмоўя з прадстаўнікамі дзяржаўных і недзяржаўных структур, знаёмства з прадстаўленай дакументацыяй).  Сабраная інфармацыя выявіла пэўныя перамены ў метадах аховы, выкарыстання ГКК і упраўлення ахоўнымі тэрыторыямі . Таму ўзгадніўшы з замоўцамі аналізу  магчымасьць  публікацыі даследавання, вырашылі прадставіць іх нашым чытачам.  

ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ  

Пасля знішчэння габрэйскага насельніцтва горада паміж ліпенем 1941 – кастрычнікам 1942 г.,на габрэйскіх могілках былі часткова зняты мацэвы – надмагільныя каменні. Мацэвы - гэта пліты адметнай формы, выкананыя, галоўным чынам, з натуральнага пясчанніка, што паходзіць хутчэй за ўсё з мазавецкіх каменаломняў (суч. Польшча).  /Пра гісторыю берасцейскіх могілак чытайце  тут:  http://euimedia.com(іл.)

У палове ХХ стагодзя  паводле рашэння гарадскога выканаўчага камітэта г.Брэста, габрэйскія могілкі былі канчаткова зачыненыя, а іх тэрыторыя падзелена паміж горадам  і Брэсцкім адзяленнем Беларускай чыгункі. Эксгумацыя целаў з могілак не праводзілася. Гарадская частка занята агародамі “Станцыі юных натуралістаў” - гарадскога дома піянераў, а на тэрыторыі , перададзенай Беларускай чыгунцы  размешчаны стадыён “Лакаматыў” з полем для футболу, спартоваю заляю, саўнай і інш. https://brest.rw.by  З таго часу  мацэвы  масава пачалі выкарыстоўвацца пры будаўнічых працах, рамонце падмуркаў жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, тратуараў, дваравых тэрыторый.

Публічна пра вандалізм ў стасунку да габрэйскіх могілак пачалі казаць толькі напрыканцы 80-х. У мясцовых СМІ (Брестский курьер, Вечерний Брест, Заря, Брэсцкае тэлебачанне і гд) з’явіліся публікацыі, якія дапамагалі берасцейцам ацаніць маральную шкоду, якую нанесла рашэнне гарвыканкаму і зразумець  жахлівасьць сітуацыі.

Вызначальнай для такіх перамен  стала дзейнасць берасцейскага журналіста, героя-франтавіка - Аркадзія Маісеевіча Бляхера (нарадзіўся 19.01.1923). Напачатку 90-х ён заняўся праблемаю і пачаў доўгі і няпросты шлях  да годнага ўшанавання памяці берасцейскіх Габрэяў, іх адметнай традыцыі і культуры. У 1997 годзе  па ініцыятыве А.М. Бляхера зарэгістраваны БОНП цэнтр “Халакост”, абгрунтавана неабходнасць стварэння ў Берасьці Лапідарыя ((lac.-lapidarius – каменны)- мемарыял створаны з надмагільных каменняў.    У ліпені 2002 года Аркадзі Маісеевіч звярнуўся да старшыні Брэсцкага аблвыканкаму з лістом. 

Іл. Ліст А.М. Бляхера ад 28 ліпеня 2002 г. і адказ на яго датаваны 17.09.2003 г. З архіву А.М.Бляхера /Ніжэй публікуем  фрагменты перапіскі/


Сістэматычны збор каменняў пачаўся ў 2003 годзе, калі паводле рашэння брэсцкага гарвыканкаму быў дэмантаваны тратуар на 1-га Мінским завулку, зроблены з мацэў.  Берасцейскі ЖКХ ( нач. А.С.Палашэнкоў) прадставіў рабочых і тэхніку, іх сіламі былі дэмантаваны некалькі соцен мацэў. А ад цэнтра  “Халакост”, патрабавалася забяспечыць месца захавання. Прадставіць адзін з казематаў крэпасьці для захавання і збору мацэў пагадзіўся генерал Губарэнка, на той час  дырэктар ДУ «Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой».

 

ДЭГІТАЛІЗАЦЫЯ НАДМАГІЛЬНЫХ КАМЯНЁЎ/МАЦЭЎ/

Амаль за два дзесяцігоддзя ГА БОНПЦ “Халакост” ўратаваў  каля 1600 мацэў. У вызначаную колькасць уваходзяць некалькі сотняў мацэў, уратаваных валанцёрамі цэнтра у 2011-2014 гг.. на тэрыторыі калоніі імя Ф.Варбурга, знішчанай па рашэнню гарвыканкама . Яны паходзілі з пляцу экзыкуцый лагера ваенапалоных, размешчанага  на тэрыторыі калоніі паміж 1941-1953гг.

 

Іл. Бульдозер выцягвае з зямлі мацэвы выкарыстанных для пляцу экзэкуцый лагеру ваеннапалоных, размешчанага ў калоніі імя Ф.Варбурга паміж 1941-1953гг.  Фота  з архіву Р.Сіманенка. 2014.

Цэнтр “Халакост” правёў дэгіталізацыю сабраных мацэў і паслядоўна выконывае навуковы аналіз барыльефаў і тэкстаў.  Электронны каталог пасля апрацоўкі будзе ў адкрытым доступе.

 Іл. Праца  студэнтаў БрДУ -валанцёраў цэнтра "Халакост", пры дыгіталізацыі мацэў. Фота з архіву Р.Сіманенка. 2014г.


ПРАЕКТ ЛАПІДАРЫЯ

Першы праект Лапідарыя быў распрацаваны А.Федаруком як  дыпломны праект  архітэктурнага факультэта аднаго з польскіх ВНУ.   




 

 

 

 

 

 

Візуалізацыя архітэктурнага рашэння лапідарыя. Праект лапідарыя ў Брэсце, архітэктар  А. Федарук,  2003 г. 

 

 

 

 

У верасні 2005 года Берасьце наведала вялікая група бріскераў. Іх з пашанаю прынялі ў абласным выканаўчым камітэце і гарантавалі спрыянне ў стварэнні Лапідарыя. Бріскерам прадставілі макет праекта, выкананага філіалам “Брэстрэстаўрацыяпраект”. Было відавочна, што ў беларускіх архітэктараў  не  хапала ведаў аб адметнасьці габрэйскай рэлігійнай культуры, аб канонах, якія неабходна вытрымаць.  Таму пошук архітэктурнага рашэння працягваўся далей.

 

 

 

 

Іл. Макет лапідарыя, вык. Брэстрэстаўрацыяпраект" архітэктар  М.М. Власюк,  2005 г. 

 

 

 



Іл. Візуалізацыя архітэктурнага рашэння лапідарыя. Праект лапідарыя ў Брэсце, вык. Брэстрэстаўрацыяпраект" 

архітэктар  М.М. Власюк,  2005 г. 

 

Бріскеры, якіх было каля  150 чалавек, наведалі тэрыторыю старых габрэйскіх могілак, агледзілі ўчастак не закрануты забудовамі і, давяраючы гарантыям выканаўчай улады, правялі  на ім цэрымонію заснавання Лапідарыя.​


 Іл.  Цэрымонія заснавання Лапідарыя. На здымку А.М. Бляхер  (злева) і прадстаўнікі бріскераў : сужонства  Гiрш,  Ларры Шэнкер(ЗША) (справа). Здымак з архіву Р.Сіманенка, 2005 г.

У 2011г. Цэнтр “Халакост” заключыў дамову з  ТАА Буг-Праект/http://bugpro.by// ​ на выкананне будаўнічага праекту (стадыя “С”) “Мемарыяльны знак на месцы даўніх габрэйскіх могілак па вул. Ціхай ў Брэсце”.    Праект выканаў галоўны архітэктар ТАА Буг-Праект  У. Цярэшчанка. Пляцоўка пад будаўніцтва“Мемарыяльнага знака”, памерам у 0.05 га знаходзіцца на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак, пры скрыжаванні вуліц Ціхай, Валадарскага і Півававарнай, выбрана і папярэдне ўзгоднена галоўным архітэктарам горада А.В.Ляшуком.  (іл.).


Іл.   папярэдняе ўзгадненне  выбару пляцоўкі для будаўніцтва “Мемарыяльнага знака”, памерам у 0.05 га знаходзіцца на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак, пры скрыжаванні вуліц Ціхай, Валадарскага і Півававарнай


Эскізны праект “Мемарыяльнага знака на месце даўняга габрэйскіх могілак па вул.Ціхай” цэнтр “Халакост” замовіў ў ТАА “Рэстаўрацыяінвест”, 08 -07- 2015 дамова №. Згодна Задання на праектаванне прадугледжвалася “…арганізацыя лапідарыя. Экспазыцыя асобных фрагментаў надмагільных пліт (мацэў-заў.EUI) )(выяўленых пры правядзенні земляных работ і якія знаходзяцца ў заказчыка), размясціць на вертыкальнай бетоннай сцяне ў плане дугападобнай альбо ламанай формы. Цэлыя надмагільныя пліты размясціць асобна стаячымі на тэрыторыі, прымыкаючай да экспазыцыйнай сцяны……”.



Іл. Заданне на праектаванне “Мемарыяльнага знака” 

Галоўны архітэктар праекту і выканаўца – У.Н.  Казакоў распрацаваў праект згодна з пастаўленымі задачамі.  ТАА “Рэстаўрацыяінвест” і заказчык цэнтр “Халакост” прадставіў эскізны праект ва ўпраўленне архітэктуры Брэсцкага гарвыканкаму. На паседжанні горадабудаўнічай Рады пры Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэста / нач. Власюк М.М./. праект разгледжаны 12 красавіка 2018 .   

 

Праект складаецца з тлумачальнай запіскі, сітуацыйнага плану, генеральнага плану участка, альбому чарцяжоў з прадстаўленнем трох  архітэктурных канцэпцый. 

У кожным  прадугледжваецца пабудова  муру вышынёй 2,5-2,8 метра, для экспазыцыі фрагментаў мацэў, асобнымі кампазыцыямі з незначна паламаных мацэў, злучаных паміж сабою сістэмаю дарожак і газонаў і паркоўкаю  на 30 парковачных месцаў, з заходне-паўночнага боку участка.


 


 

Іл. Сітуацыйны план

 

На паседжанне горадабудаўнічай рады быў таксама прадстаўлены праспект пра гісторыю берасцейскай габрэйскай абшчыны, распрацаваны ГА БОНПЦцэнтрам “Халакост” 

 

 

 

 

 

 

 

Іл.  Фрагмент праспекта  з візуалізацыяй праекту лапідарыя выкананага  ТАА "Рэстаўрацыяінвест”


З пратаколу паседжання  горада-будаўнічай рады вынікае, што архітэктурна планіровачныя рашэння павінны быць ўдасканалены. Асобую увагу рэкамендавана звярнуць на метады прадухілення актаў вандалізму і распрацоўку малых архітэкурных форм . ГА БОНПЦцэнтр “Халакост” напрыканцы 2019 года працягваў апякацца праблемаю захавання мацэў і стварэння лапідарыя ў Брэсце.

   





Іл. Візуалізацыя праекта выкананага ТАА “Рэстаўрацыяінвест”

 

ВЫБРАНАЯ  ПРАВАПРЫМЯНЯЛЬНАСЦЬ

У першай палове ХІХ стагоддзя на тэрыторыі т.з ”новага горада” адначасова былі закладзены могілкі для груп насельніцтва з рознай рэлігійнай прыналежнасцю: габрэйскай і хрысціанскай. Хрысціанскія былі падзелены па веравызнаннях на каталіцкія (кіеўка) і праваслаўныя(трышынскія). 

Згодна арт.23 Закону Рэспублікі Беларусь  №237-3 от 08.01.15, зарэгістраваным ў Нацыянальным рэестры прававых Актаў РБ 9 студзеня 2015 г. N 2/2235  “участкі зямлі на якіх знаходзяцца старыя магілы выкарыстоўваюцца для зяленых насаджэнняў. Узвядзенне капітальных збудаванняў, за выключэннем мемарыяльных і культавых, на гэтай тэрыторыі забараняецца”

Камісія па рэваларызацыі могілак створана ў Берасцейскім гарадскім выканаўчым камітэце ў 2005 годзе. Дзяржаўным коштам распрацавана “Канцэпцыя па ахове, кансервацыі, добраупарадкаванню і далейшаму выкарыстанню могілак”, якая тычыцца выключна праваслаўных (трышынскіх). Канцэпцыя  зацверджана гарадской Радаю дэпутатаў 15 верасня 2016 года. https://tomin.by Праваслаўныя (трышынскія) могілкі занесены ў Дзяржаўны спіс ГКК пад № 113Д000743, пад ахову Дзяржаваю узяты 300 надмагільных камянёў.

Ні каталіцкія, ні габрэйскія могілкі не  прызнаны Гісторыка культурнай каштоўнасцю, не ахоўваюцца Дзяржаваю. Надмагілля вывучаюцца, каталагізуюцца і захоўваюцца з дапамогай і фінансавай падтрымкаю замежных дзяржаў, валанцёрамі з шэрагу адпаведнай рэлігійнай і канфесійнай прыналежнасьці.

Тэрыторыя габрэйскіх могілак дасёлета не мае агароджы, межы іх не пазначаны ў кадастравым рэестры горада. Прадстаўнікі гарадской адміністрацыі ухіляюцца ад выканання сваіх абавязкаў у стасунку да тэрыторыі могілак.  

ФІНАНСАВАННЕ БУДАЎНІЦТВА ЛАПІДАРЫЯ

Распрацоўка канцэпцыі, праектаванне і будаўніцтва лапідарыя, паводле Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэту павінна праводзіцца коштам грамадскай недзяржаўнай арганізацыі, т.е. ГА БОНПЦ “Халакост”.


  


Іл.  Заданне на правядзенне геадэзічна тапаграфічных работ, выдадзенных  упраўляннем архітэктуры Брэсцкага гарвыканкаму ад 2015 г.

СНЕЖАНЬ 2019-СТУДЗЕНЬ 2020: АДКРЫЦЦЁ РАСТРЭЛЬНЫХ ЯМ

У парушэнне дзеючыга заканадаўства аб ахове ГКК, а таксама правядзення будаўнічых работ у межах гістарычнага цэнтра горада адміністрацыя горада, дазволіла пачатак будаўнічых работ ТАА «Прыбужскі квартал»  заб. http://euimedia.com

Выяўленне трох новых растрэльных ям, з  рэшткамі 1214 ахвяр прыцягнула ўвагу міжнароднай супольнасці да гісторыі берасцейскай габрэйскай грамады.  Неглядзячы на дапушчаныя злоўжывання з дазволам на вядзенне будаўнічых работ, адміністрацыя горада  скарысталася  прыцягненнем ўвагі да Берасьця, прымаючы прадстаўнікроў пасольстваў, шматколькасных журналістаў сусветна вядомых СМІ. Адміністрацыя горада ў пытаннях ушанавання памяці габрэйскага насельніцтва горада, якія належыли да разнастайных веравызнанняў і светапоглядаў, раілся  з прадстаўнікамі толькі адной  рэлігійнай  супольнасці, ігнаруючы наяўнасць іншых грамадскіх і рэлігійных арганізацый горада. 


НОВЫЯ АКТОРЫ

На фоне  цікавасьці да Брэста, мацэвы, якія збіраліся, захоўваліся і ахоўваліся сіламі  ГА БОНПЦ “Халакост” напрацягу 20 гадоў,  набылі дадатковую “вартасьць".  Кіраўніцтва гарвыканкаму прадставіла ГА БОНПЦу “Халакост” новае памяшканне, але адначасова  абмежавала  доступ да камяняў, выкарыстоўваючы іх для дэманстрацыі выбраным арганізацыям і асобам.

З гэтага моманту праект Лапідарыя, заказчыкам якога з’яўляецца цэнтр “Халакост”, стаў разглядацца кіраўніцтвам горада як патэнцыйна "інвестыцыйны праект".

Звярнула на яго ўвагу грамадская арганізацыя TogetherPlan , зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. Напачатку 2020 прадстаўнікі   Together Plan Debra Brunner (Дэбора Брунер), along with The Together Plan’s Country Director Artur Livshyts (Артур Лівшыц) and Belarus TV anchor Elena Livshyts (Елена Лівшыц) былі афіцыйна прыняты першым намеснікам старшыні гарвыканкаму  Вадзімам Краўчуком, які вядзе пытання знешнеэканамічнай дзейнасці.

 Старшыня гарвыканкаму А.Рагачук пазуе на фоне дзяржаўнай і гарадской сімволікі з  дырэктарам нацыянальнага аддзялення   Together Plan’s Артурам Лівшыцам

   


Удзельнікі сустрэчы злева направа: прадстаўнік сінагогі - Е.Басін,кіраўнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкаму - Г.І.ванчын  , першы намеснік старшыні гарвыканкаму  Вадзім Краўчук,    дырэктар Together Plan-Дэбора Брунер, нацыянальны прадстаўнік Together Plan-  Артур Лівшыц, тэлевядучая БТ-Елена Лівшыц, начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва- Мікалай Власюк.


 Іл.  Дырэктар Together Plan-Дэбора Брунер, нацыянальны прадстаўнік Together Plan-  Артур Лівшыц, на сустрэчы з першым намеснікам старшыні гарвыканкаму  Вадзімам Краўчуком

На сустрэчы фігуравалі прэзентацыйныя матэрыялы падрыхтаваныя ГА БОНПЦ “Халакост”. З наведвальнікамі сустрэўся таксама начальнік упраўлення Архітэктуры і горадабудаўніцтва- М.М.Власюк. Як праходзіла сустрэча і якія праблемы абмяркоўваліся на ёй не вядома. Аднак пасля сустрэчы госці  дазваляюць сабе заявіць наступнае: “ Together Plan рэалізуе кампанію па ўзвядзенню Мемарыяла з надмагільных каменняў і вяртанню іх на канчатковае месцазнаходжанне. Гэта пытанне разглядалася  на сустрэчы, якая сабрала мноства людзей: прадстаўнікоў Брэсцкага гарвыканкаму, равіна і членаў артадаксальнай габрэйскай грамады, габрэйскага архівістаПасля шматгадовых затрымак, страт  і перашкод у пошуке надмагільных камянёў арганізацыі Together Plan   нарэшце ўдалося зварушыць з месца і дамагчыся рэальнага зруху ў праблеме". заб. тут https://thetogetherplan.comНа вэб старонцы  Together Plan  не згадывае  ГА БОНПЦ “Халакост” - рэальнага рупліўца і заказчыка праекту, абмінае  асягнення  і доўгатрывалую дзейнасць  лакальнай арганізацыі. Аднак Together Plan на ўласным рахунку пачынае збор сродкаў, зяўляючы патрэбу ў £20,000 без абгрунтавання сумы праектам і сметаю на будаўніцтва. заб.https://thetogetherplan.com/projects/brest,

( PS.  Debra Brunner (Дэбора Брунер) і Artur Livshyts (Артур Лівшыц)-прадстаўнікі арганізацыі Together Plan былі заўважаны ў зборы сродкаў на рэстаўрацыю  слонімскай сінагогі. заб. https://stmegi.com)

ПЕРШЫЯ ВЫСНОВЫ

Праблема з падрыхтоўкаю да будаўніцтва лапідарыя выявіла прадаўжэнне старых тэндэнцый, заўважаных групай незалежнага маніторынга  ў перыяд 2008-2014 гг.

На фоне міжнароднага рэзанансу, аб магчымым будаўніцтве на месцы масавай экзэкуцыі насельніцтва ў 1942, адміністрацыя гораду маніпулявала грамадскімі настроямі і сьвядома ізалявала ад ўплыву на прыняццё рашэння свецкую частку насельніцтва габрэйскага паходжання, гараджан іншых рэлігій і светапоглядаў. Можна меркаваць, што такая сэгрэгацыя зроблена з мэтаю, каб  праблема са знаходкаю ахвяраў і іх перапахаваннем успрымалася выключна як "габрэйская". 

Новай тэндэнцыяй выяўленай пры аналізе падрыхтоўкі да пабудовы лапідарыя,  стала тэндэнцыя прыўлашчывання асягненняў лакальных грамадскіх ініцыятыў, “гандаль” магчымасцямі.