Экспертны семінар. 3D сканаванне і іншыя тэхналогіі лічбавай кансервацыі і маніторынга ГКК

 

 

     7-8 кастрычніка 2015 года экспертная група  European Urban Institute азнаёмілася з тэхналогіямі 3 D сканавання аб'ектаў гістарычнай архітэктуры і абмеркавала магчымасці сучасных метадаў і інструмантаў маніторынга ГКК.

Удзельнікі 2 дзённага семінара "3D сканаванне і іншыя тэхналогіі лічбавай кансервацыі і маніторынга ГКК" абмеркавалі стратэгіі маніторынга ГКК ў 2016-2017 гг, У вёсцы Млявае ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, дзе правялі кантрольнае сканаванне будынку фоталабараторыі ў сядзібе Тышкевічаў. Спецыялісты абмеркавалі магчымасці выкарыстанне лазарнага 3D сканавання і іншыя перадавыя тэхналогіі даступныя сёння якія дазваляюць рэалізаваць "лічбавую кансэрвацыю" аб'ектаў гістарычнай спадчыны Беларусі. 

 

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ICOMOC, part of Hexagon Group GEMAX, адмыслоўцы уў галіне рэстаўрацыі і рэгенерацыі гістарычных ландшафтаў.  Апрача таго ўдзельнікі горача дыскутавалі адносна стварэння публічнага банку дадзенных е-каштоўнасць.

Іл. 1. Працэс дэманстрацыі працы 3 D сканера . Выкананне сканавання фоталабараторыі Тышкевіча.

 

 

Іл.2.  Ігар Раханьскі-  праектнага бюро "Нава" і праектнай групы  ICOMOS бюро "НЕФ"

 

Іл.3. Пачатак выяздной сесіі. Дэбаты.

У час дэбатаў удзельнікі выказывалі непакой аб тэмпах разбурэння гістарычнай забудовы, знікнення гістарычнага ландшафту краіны, выкліканы прыспяшэннем тэмпаў урбанізацыі. 

 

 

Іл.4. Эксперт у галіне аховы помнікаў Юры Барысюк прадстаўляе алгарытм Банка звестак Гісторыка культурных каштоўнасцей, распрацаваны ў 1991-1993 гг. 

 

 

іл.5. Палявыя работы. Аператар  тлумачыць экспертам ў ўдзельнікам семінара прынцып, выбранага ім рэжыма 3Д сканавання на абсталяванні ZOOM 300. 

 

Іл. 6. Размова інжэнераў аб якасьці і магчымасцях 3 сканавання сканерамі фірм  FARO 500  i ZOOM 300.

 

Іл. 7. Пад час сканавання аб'екта. Архітэктар Таццяна Кострыч, інжэнер  П.Ляхновіч, Ігар Раханьскі-  праектнага бюро "Нава" і праектнай групы  ICOMOS бюро "НАВА".

 

Іл.8.  Дэманстрацыя матэрыялаў сканавання прадстаўнікамі part of Hexagon Group GEMAX

 

Іл.9. Другі дзень семінару эманстрацыя матэрыялаў сканавання прадстаўнікамі part of Hexagon Group GEMAX

 

 

Іл.10. Абмяркоўваем алгарытм прапанаванай Публічнай базы дадзенных Гісторыка-культурных каштоўнасцей.

 

Новыя інструманты і лічбавыя тэхналогіі 3 D сканавання былі высока ацэнены ўдзельнікамі семінара, прызнаны  як надзвычай каштоўныя і адпаведаючыя на выклік часу.

Патэнцыял  такіх інструмантаў для Беларускай культурнай прасторы вельмі высокі.

Удзельнікі жвава цікавіліся магчымасцямі выкарыстання матэрыялаў 3D сканавання ў праектна-рэстаўрацыйных працах і падвышэння эфектыўнасці перманентнага маніторынгу за станам гістарычных будынкаў.  Фонд European Urban Institute працягне навучанне спецыялістаў  каб прыспешыць т.н. "лічбавую кансэрвацыю" знікаючых аб'ектаў культурнага ландшафту Беларусі.