EXPO MILANO 2015. Павільёны краін ўдзельніц

Павільён Італіі -гэта сэрца ўсёй прасторы Экспа  2015 і пасля завяршэння выставы будзе функцыянаваць як  цэнтр тэхналагічных інавацый на службе горада Мілана. Праект быў распрацаваны згодна з канцэпцыяй крэатыўнага дырэктара Марка Баліч Студыяй Studio Nemesi & Partners S.r.l., insieme a Proger S.p.A. e BMS Progetti S.r.l.,
Павільён Італіі  - гэта рэпрэзэнтацыя італьянскай ідэнтычнасці, сваеасаблівае Дрэва Жыцця. Ключавая частка экспазыцыі прысвечана тэрыторыям, якія ўдзельнічалі ў рэалізацыі мастацкага праекта, усяго  21 абласцей і аўтаномных правінцый.

Італьянскі павільён складаецца з  чатырох будынкаў агульнай плошчаю 14000 квадратных метраў.

---------------------------------------------------------------------------------

Італійскія ландшафты багатыя і разнастайныя, а прырода трансфармаваная пад уплывам дзейнасьці чалавека. З італійскіх зямель паходзіцяць разнастайныя прадукты і віна, багатыя смакамі і водарам як і краявіды Італіі.

Зрабіўшы калейдаскопную нарэзку з фотаздымкаў рэгіёнаў Італіі, снятых з вышыні птушынага палёту, мы стварылі “Дрэва Жыцця”, якое раскінулася сваеасаблівым дываном над італійскім павільёнам. Узнесены  ў гару купал, прадстаўляе сабой дрэва альтэрнатыўнай энэргіі і  здалёк арэнтуе наведвальнікаў да цэнтральнай плошчы выставы. Будынак забяспечваюць электраэнергіяй сонечныя батарэі ўбудаваныя ў нясучую канструкцыю. А сістэма вентыляцыі вырашана такім чынам, што забяспэчвае цудоўную іллюмінацыю ў начны час, за кошт энергіі сонца. Нават бакавыя, адгарожваючыя канструкцыі ствараюць ілюзію прасторы пад кронамі кіпарысаў, а каронкавыя светаценні лісццяў ўзмацняюць эфект ўспрымання.

Гарадскія ланшафты –адзін са складальнікаў італійскага краявіду. І тут, на выставе пра італійскія гарады нагадваюць пазнавальныя купала. Ад Пантэону антычнага Рыму, да канструкцый купалоў архітэктараў Брунэлескі ў Фларэнцыі, Брамантэ, Бэрніні, Бороміні Нэрві. Купалы італійскіх гарадоў маглі б самі па сабе распавесьці ўсю гісторыю Італіі, але ў нашым праекце купал не толькі сьведчаньне велічы мінулага, але і патэнцыял для будучыні. Працягваючы шлях, які ўсказаў вынаходнік Бобмістэр Фуллер, экспэрымэнтуем з купаламі, як з альтэрнатыўнымі пабудовамі, якія не толькі з’яўляюцца прыгожымі, але і патрабуюць мінімум матэрыялаў, аптымізуюць і аблягчыюць будаўніцтва. Вялікі купал цэнтральнага павільёну прыцягвае наведнікаў і дае прыклад цудоўнай арганізацыі ўнутраннага прастранства. Гэта самая прыгожая крытая плошча, якую можна толькі можна сабе ўявіць. Гэты купал застанецца, як цэнтральнае месца і будзе выконваць іншую функцыю, калі па заканчэньні выставы, павільён будзе дэмантаваны. У маленькіх пабудовах, у форме купалоў, размесьцяцца розныя экспазыцыі. Гэтыя маленькія купалы уяўляюць сабой творы мастацтва самі па сабе, па заканчэньні выставы будуць прададзеныя каммунам Італіі, або зацікаўленым італійскім суб’ектам. Выстава таксама пітомнік ідэяў, помыслаў і варыяцый як можна выкарыстаць і абустроіць публічныя прасторы эканомна і экалагічна. Забаўляючыся мы паглядзелі на Італію праз калейдаскоп і трансфармавалі яе ў цэласны вобраз. Вось таму фасад павільёну створаны з плітак, якія нагадваюць кавалачкі з  калейдаскопу. Складаная сыстэма плястыкавых труб дазволіць кроплям вады адбіцца ў прасторы каляровымі вобразамі і запоўніць прастору створаную сістэмаю канструкцый галоўнага купалу  і сцен павільёну.  

Мы паглядзелі на Італюі праз калейдаскоп і былі захопленыя багаццем яе трансфармаванага вобразу. Дзякуючы гэтай фантазіі, фасадная паверхня палацу Італіі была ўпрыгожана керамічнымі пліткамі, геамэтрыя якіх нагадвае формы калейдаскопу. Калі больш уважліва прыглядзецца да гэтых плітак, дык можна пабачыць, што профілі іх форм нагадваюць тыповыя прадукты, або формы італійскай архітэктуры. Такім чынам фасад сам па сабе будзе распавядаць пра багацці краіны. Камунікатыўныя магчымасьці фасаду цэнтральнага павільёну павялічваюцца дзякуючы спэцыфічным момантам. Інновацыйная сыстэма плястыкавых труб дазволіць праектаваць вобразы праз сістэму каляровых кропель вады. Сістэмы праекцыі тыпу Маффін прадугледжаны як для фасаду, так і для купала. Дзякуючы гэтым сістэмам можна будзе арганізоўваць калейдаскопныя паказы, шоў, спэктаклі. Вось такім чынам Італія падае сваю інтэрпрэтацыю будучыні.

Тлумачэнне з італійскай на беларускую-Ната Куліцка

Планіроўка тэрыторыі выставы ЭКСПО 2015

Матэрыялы і здымкі ў артыкуле прыведзены паводле сайта  http://www.expo2015.org/it/

Сачыце за абнаўленнямі.