Музей "Выратаваныя каштоўнасці" Берасьця запрашае на выставу "КОД ПАМЯЦІ"

У зімовыя перадсьвяточныя дні  2012/2013  група неабыякавых берасцейцаў адгукнуліся на запрашэнне ўзяць ўдзел ў надзвычайнай акцыі ратавання калоніі імя Ф.Варбурга - конкурсе "Код памяці". На конкурс было прадстаўлена каля 200 здымкаў, найлепшыя з якіх былі паказаны ў Варшаве  ў новым Музее Гісторыі Польскіх габрэйяў і надрукаваны ў наборы паштовак выпушчаных фондам European Urban Institute.заб. болей.  Выстава, якая адчыняецца ў Музее Выратаваных каштоўнасцяў Берасьця - сваеасаблівы працяг дыялогу гараджанаў з тымі, хто прымае рашэння...

3 лютага 2015 г а 16.00 у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» адкрыецца выстава "Код памяці", прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры - калоніі Варбурга.
На выставе прадстаўлены  фотаздымкі, выкананыя  берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі -рэканструкцыі У.М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага  камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923-1924 гг. ў калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны.
Выстава пралівае святло на гісторыю адной з гарадскіх этнічных супольнасцяў-габрэйскай грамады, дазваляе адчуць атмасферу перадваеннага горада, знаеміць наведвальнікаў   з бытавымі, рэлігійнымі і культурнымі традыцыямі гэтай яскравай гарадской супольнасці Берасьця.
Выстава будзе экспанавацца да 4 сакавіка 2015 г..

У час выставы адбудуцца публічныя лекцыі:
 

2015/02/09 г., 16.00. -. Як юдэі Берасце будавалі. Нерухомасць юдэяў ва урбаністычнай структуры Берасце Літоўскага 1388-1835 гадоў-Ірыны Лаўроўскай-гісторыка архітэктуры.

2015/02/16 г., 16.00 - «Структура габрэйскай абшчыны Брэста»-Яўхіма Басіна - выканаўчага дырэктара Брэсцкага габрэйскага дабрачыннага цэнтра «Хэсэд Давід»

2015/02/23 г., 16.00 - «Габрэйская абшчына Брэста ў міжваенны перыяд» Яўхіма Басіна - выканаўчага дырэктара Брэсцкага габрэйскага дабрачыннага цэнтра «Хэсэд Давід».

паводле: