Паравозам на кірмаш

Кожны сезон (кастрычнік-лістапад) стары паравоз вязе падарожных на цягніку па старой чыгунцы скрозь рамантычныя краявіды Тосканы (італ. Toscana) . Прыпынкі ён робіць у гістарычных мясцінах ды пры знакамітых рэгіянальных  Тосканскіх кірмашах.

Гэтую цікавую пазнавальна-гастранамічную вандрўку ў  супрацоўніцтве з разнастайнымі турыстычнымі агенцтвамі, і аб'яднаннямі ладзіць штогод Чыгуначная Асацыяцыя (l'Associazione Ferrovie Turistiche Italiane, in collaborazione con alcune agenzie di viaggi, FVO (Ferrovie Val d'Orcia),.

Пакаштаваць трюфелі, каштаны, сыры, віна прадукаваныя ў рэгіёне адпраўляецца немала жадаючых. Традыцыйны фестываль "Crastatone" -адно з цэнтральных мерапрыемстваў, якія наведываюць турысты. Тут збіраюць,смажаць, альбо набываюць ўжо смажаныя каштаны, могуць з’есьці абед, запіваючы высокароднымі вінамі, наведваюць музей  горнай справы, альбо гістарычны цэнтр ды абацтва. паводле:

    На Палессі чыгуначная сетка   ахоплівае самыя разнастайныя цікавейшыя рэгіёны, з уласцівым каларытам, самабытнай культурай, такі атракцыйны маршрут прыдаўся бы для ажыўлення рамёслаў, продажы мясцовых вырабаў, смакаў, багацця лясоў і палёў, што падняліся на тэрыторыі даўняга мора Герадота.

Конікі Пржэжэвальскага ў палескім запаведніку. фото: Таццяна Дзерябіна

Мапа палескага ваяводства 1930-гг. з нанясеннем лініі чыгункі (чырвоным)

Нязменная прыгажосць Палесся. Фота Ларысы Быцко

Апошнім часам тут агромністымі тэмпамі ідзе руйнаванне інфраструктуры старой чыгункі знікаюць рэльсы, разбіраюцца насыпы, паравозы вандруюць на злом, альбо, ў лепшым выпадку трапляюць да  музея паравозаў. Толькі там яны ўжо не пыхцяць весела як раней, а заміраюць, пакуль і іх не спішуць на злом.

Берасцейскі чыгуначны вузел ўмантаваны ў еўрапейскую сетку чыгункі, звязывае усе тэрыторыі Палесскай нізіны-даўняга мора Герадота, а аб’екты ягонай інфраструктуры сягаюць 1860 г Рамантыка старой чыгункі ўсё больш прываблівае турыстаў ва усім свеце. Ці скарыстаецца Берасцейшчына, якая мае багатую і разгалінаваную сістэму чыгуначных ліній, з досведу Тосканы, альбо іншых краінаў Еўропы, залежыць толькі ад добрай волі. А як бы было сучасна старым цягніком па старой лініі чыгункі з прысвістам клаксона, праехацца па палескіх кірмашах...