Дэклярацыя: Гістарычныя гарады Беларусі ў небяспецы

Прынята на Міжнароднай інтэрдысцыплінарнай канферэнцыі ГІСТАРЫЧНЫЯ ГАРАДСКІЯ АНСАМБЛІ Ў ЧАСЕ ПЕРАМЕН: праблемы, выклікі, шанцы" Варшава 30.05.2014

Мы, ўдзельнікі міжнароднай інтэрдысцыплінарнай канферэнцыі абмяркаваўшы праблемы гістарычных гарадскіх ансамбляў дэкляруем сваю занепакоенасьць тэмпамі знішчэнняў гарадоў Беларусі  і заяўляем наступнае:

Мы, ўдзельнікі міжнароднай інтэрдысцыплінарнай канферэнцыі абмяркаваўшы праблемы гістарычных гарадскіх ансамбляў дэкляруем сваю занепакоенасьць тэмпамі знішчэнняў гарадоў Беларусі  і заяўляем наступнае:

  • Гістарычныя гарады краіны ёсць грамадскім набыткам мінулых і будучых пакаленняў беларусаў, рэгенерацыя іх тэрыторый і забудова павінна зыходзіць з прынцыпаў  Валетты па ахове і кіраванню гістарычнымі гарадамі і ўрбанізіраванымі тэрыторыямі прынятымі на 17 Генеральнай Асамблеі  ІКОМОС 28.11.20011г.
  •  Унікальнасць і напаўторнасць кожнага горада – з’яўляецца непадважальнай каштоўнасцю, а рэальная ахова іх патрабуе экстреннага рэагавання не толькі грамадзянскай супольнасьці, але прафесійных колаў, законатворчай, выканаўчай і судовай галінаў дзяржаўнага апарату;
  • Дзеля дасягнення вышэйшай эфектыўнасці нашага супольнага даробку заяўляем сваю гатоўнасьць да супрацы з мэтаю збалансавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь з  міжнароднымі  Актамі  ратыфікаванымі Беларуссю і ў мэтах падрыхтоўкі і прыняцця асобнага Закона аб ахове гісторыка-культурных ландшафтаў гарадоў і тэрыторый.
  • Практыка разбурэння, скажэння,  ідэйная і гістарычная дэверсіфікацыя гісторыка-культурнага ландшафта беларускіх гарадоў і павінны быць спынены, асуджаны і недапушчальны ў далейшым;
  • Прапануем пачаць працэдуру пашырэння Спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь архітэктурнымі ансамблямі, групамі помнікаў і паасобнымі аб’ектамі, у тым ліку драўлянымі.
  • Лічым неабходным стварэнне міжнароднай Усходне-Еўрапейскай праграмы перападрыхтоўкі спецыялістаў тэрытарыяльнага планавання і кіравання устойлівым развіццём памежных  тэрыторый.