Дэклярацыяі: Ахова ўнікальнасьці Брэста

АХОВА ЎНІКАЛЬНАСЬЦІ БРЭСТА

ДЭКЛАРАЦЫЯ  

ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНАРОДНАЙ ІНТЭРДЫСЦЫПЛІНАРНАЙ КАНФЕЭНЦЫІ “ГІСТАРЫЧНЫЯ ГАРАДСКІЯ АНСАМБЛІ: ПРАБЛЕМЫ, ВЫКЛІКІ, ШАНЦЫ”, зладжанай пад эгідаю EUROPEAN URBAN INSTITUTE

 

Прынята на сесіі “Мадэляванне міжнароднай праграммы практычнага ўрэгулявання праблемы калоніі імя Варбурга ў Брэсце

30 мая 2014 г., Варшава

 

Мы, ўдзельнікі міжнароднай інтэрдысцыплінарнай канфэрэнцыі, канцэнтруючыся на  ўрбаністычных працэсах, якія адбываюцца ў ахоўным гістарычным ландшафце памежнага надбужанскага горада Брэста, а менавіта: у ягоным гістарычным цэнтры, кобрынскім фарштадце, асобных гістарычных ансамблях, якія знаходзяцца па-за мяжою аховы, асабліва на тэрыторыі калоніі імя Фелікса Варбурга,

- Зыходзячы з “РэкАмендацый аб гістарычных гарадскіх ландшафтаХ”,  прынятых на 17-м пленарным паседжанні генеральнай канфэрэнцыі ЮНЕСКА 10 лістапада 2011 г.,

- Зважаючы на дынаміку і тэндэнцыю пераменаў ва ўрбаністычным ландшафце ўсходне-еўрапейскага рэгіёну;

- Усьведамляючы, што надбужанскі рэгіён з’яўляецца памежжам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам з і Украінаю, таму гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёна з’яўляюцца  агульнымі для  некалькіх народаў;

- Адзначаючы, што гістарычныя гарады і ансамблі памежнага надбужанскага рэгіёна, павязаныя з пэўнымі падзеямі, якія выклікаць “нязручныя” эмоцыі ў бакоў, ня могуць знішчацца пазастаючыся без кансервацыі і аховы; падкрэсліваючы, што стратэгія ўстойлівага развіцця памежных тэрыторый ня абмяжоўваецца нацыянальнымі інтарэсамі адной дзяржавы;

 

ДЭКЛЯРУЕМ, ШТО:

  • Гістарычная структура горада Брэста ўнікальная і непаўторная, яна складаецца з некалькіх магутных пластаў, у тым ліку гістарычнага цэнтра  – старога гораду X-XVIII ст.;  крэпасьці і яе эспланады XIX-XX ст., кобрынскага фарштадта XIX-XX ст., адміністратыўнага раёну калоніі імя Нарутовіча “горад-сад”, калоніяў  1924-1939 гг.: Тартак, Схроніско і імя Варбурга;
  • Скажэнні маштабу і структуры забудовы кожнага з гістарычных фрагментаў і разбурэнне гісторыка-культурнага ландшафту Брэста ў перыяд 2007-2014 гг. параўнальнае з гуманітарнаю катастрофаю, якую перажываў горад у  1835 і 1915 гг.
  • Прычынаю такога стану рэчаў ёсць поўнае ігнараванне міжнародных актаў, падпісанных Рэспублікаю Беларусь, і дзейных законаў краіны на фоне безраднасці Міністэрства Культуры і Пракуратуры.

 

МЫ ЗАЯЎЛЯЕМ АБ:

 

  • Гатоўнасці да супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю для пошуку аптымальных шляхоў паляпшэння сітуацыі  ў Брэсце;
  • Запрашэнні прадстаўнікоў ЮНЕСКО і практыкуючых рэстаўратараў да разгляду парушэнняў міжнародных ахоўных абавязальніцтваў і Законаў РБ ў дачыненні да Гісторыка Культурных каштоўнасцяў Брэста і прыняццё належных захадаў для выпраўлення сітуацыі;
  • Неабходнасьці  перагляду рашэння Міністэрства Культуры аб надані статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці аднаму дому калоніі імя Варбурга на карысць унясення ў Спіс Гісторыка-Культурных каштоўнасцяў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны усёй калоніі імя Фелікса Варбурга ўключна з тэрыторыяй жыдоўскіх могілак і надмагільнымі камянямі-мацэвамі;
  • Падтрымцы ідэі стварэння міжнароднага фонда “Калонія імя Фелікса Варбурга”, галоўнай мэтай якога павінна стаць выпрацоўка і рэалізацыя міжнароднай інвестыцыйнай праграмы аднаўлення і рэвіталізацыі калоніі імя Ф.Варбурга і тэрыторыі прылягаючай да яе;