Як мысліць пра рэвіталізацыю гарадоў?

Рэвіталізацыя павінна быць ўсёабдымнай – гарманізаваць разнастайныя дзеяння - і засцярожвацца на найбольш дэградаваных абшарах. Яна павінна абапірацца на супрацоўніцтве і згарманізаванай дзейнасці розных органаў, праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі супольнасцямі. Гэтыя аспекты падкрэсліў намеснік міністра Інфрастуктуры і Развіцця Польшчы  Павел Арлоўскі падчас дэбатаў, арганізаваных у Валбжыху -цэнтру "Лабараторыі Гарадоў».

Ўздзеянне падтрымкі ЕС на рэвіталізацыю польскіх гарадоў, спосабы ўстойлівага развіцця гарадскіх цэнтраў, будучыня гарадоў постпрамысловых, гэта толькі некаторыя тэмы, якія абмяркоўваліся ўдзельнікамі форума, што адбыўся 28 жніўня 2014 г.

Рэвіталізацыя  з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных інструментаў развіцця гарадоў. Пра тое як варта яе разглядаць, гаворыцца ў праекце Нацыянальнай горадабудаўнічай палітыкі (KPM). Гэта павінны быць дзеяння з вобласці інфраструктуры, гарадскога планавання, эканомікі і сацыяльнай палітыкі, накіраваных на аднаўленне, паляпшэнне функцыянальнасці, эстэтыкі, прастата выкарыстання і якасць жыцця ў дадзенным абшары.
 

У той жа час дакументам дакладна акрэсляючым дзейнасць звязанай з рэвіталізацыяй  стане Нацыянальны План Рэвіталізацыі (НПР). Абодва дакумента ў цяперашні час распрацоўваюцца ў Міністэрстве інфраструктуры і Развіцця. НДП ўводзіць сістэмныя рашэнні да працэсаў рэвіталізацыйных, у тым ліку прававое упарадкаванне, механізмы каардынацыі дзеянняў, што фінансуюцца з Еўрапейскіх Фондаў, пілотныя праекты якія праводзяцца ў Валбжых, Лодзі і Бытомі а таксама змястоўная падтрымка ворганаў самакіравання і распаўсюджванне добрых практык.
 

Намеснік міністра Інфраструктуры і Развіцця падкрэсліў неабходнасць адмовы ад успрыняцця рэвіталізацыі як аб’яднання адасобленых , адарваных аднаго ад другога віда дзейнасці. Каб рэвіталізацыя была эфектыўнай, неабходна развіваць комплексныя муніцыпальныя (лакальныя) праграмы рэвіталізацыі, якія павінны засяродзіцца на вырашэнні найбольш важных праблем, - адзначыў ён. Гэта патрабуе, ад мясцовых ўлад правядзення грунтоўнага  аналізу сітуацыі і забяспечэння магчымасці ўсім зацікаўленым бакам ўдзелу ў абмеркаваннях і кансультацыях з далейшым  актыўным іх удзелам у праграме. У дакументах варта належным чынам прадставіць  планаваныя дзеяння рэвіталізацыі з праецыраваннем  ўзаемадапаўняльнасці , а таксама прагназуемы эфект ад дзеянняў. - Уключэнне гэтага абшару праграмай рэвіталізацыі  будзе адным з патрабаванняў  пры прызначэнні падтрымкі ЕС для праектаў такога роду - сказаў намеснік міністра.

заб.далей:

Type the text here