Талака-талака…

Ёсць ў Беларусі прыгожая і годная  традыцыя - Талака. Яна цягнецца з даўніх стагоддзяў, калі ў бядзе ці нястачы людзі незалежна ад уласнай канфесіянальнай прыналежнасці ці рэлігіі дабрачынна дапамагалі адзін аднаму. Талакою жалі і касілі, талакой будавалі хаты,  за адну ноч узводзілі жытло для пагарэльцаў...

Сёння, напярэдадні чарговай гадавіны знішчэння Берасцейскага Гета, гараджане зладзілі Талаку ў калоніі імя Варбурга. Збудаваная для бедных  жыдоўскіх сем'яў у 1941 стала месцам цяжкай пакуты для савецкіх палонных, а ад 1944-для нямецкіх.

Адзін з  будынкаў былой калоніі імя Варбурга, які знаходзіцца па Мінскаму завулку 12 у Берасьці зусім нядаўна быў унесены ў Дзяржаўны спіс Гісторыка культурных каштоўнасцяў. Гісторыя калоніі і яе будычыня ў статусе ГКК абмеркавана напрыканцы вясны на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве.  Тым не менш застаецца  вялікая небяспека знішчэння нават гэтага -аднаго з дванаццаці будынкаў былой калоніі. Пажары, якія час ад часу ўзносяцца над пакінутымі гістарычнымі будынкамі ў горадзе, не дазваляюць сумнявацца. Свядома, ці несвядома гэты будынак можа быць знішчаны.

Удзельнікаў Талакі не вельмі здзівіла, што большасць смецця, якім літаральна былі забіты уваходы, мела характар вулачнага і будыўлянага характару. Гарадское ўпраўленне Жыллёва Камунальнай гаспадаркі , даўно практыкуе выкарыстанне пакінутага жылля ў якасці смеццязборніка. Магчыма нехта  з начальнікаў не разумее важнасці статуса Гісторыка-культурнай каштоўнасці, трактуе яе як смецце. Па прыкладу за ЖКГ жыхары бліжэйшай вуліцы несумленна замятаюць у закінутыя будынкі  ўласнае смецце. Некалькі вялізарных мехаў з будаўляным смеццем, кавалкамі пенастыролу, кампазыцыйнай сеткі, гіпсакартону былі вынесены валанцёрамі з будынку унесенага у Дзяржаўны спіс ГКК.

Талака суправаджалася прыгожай выставаю здымкаў калоніі, ствараных як прафесійнымі фатографамі так і аматарамі.

Аўтарка серыі найбольш цікавых здымкаў, прадстаўленых на выставе-Марыя Васількова, працавала на роўных з усімі.

 

Наборы паштовак "Берасьце Страты 1964-2014" і "Калонія імя Варбурга", выдадзенныя European Urban Institute, сталі сваеасаблівай грамадскай падзякаю за шчодрасьць супрацы.

Удзельнікі Талакі выказалі спадзяванне, што да наступнай Талакі на калоніі імя Варбурга далучацца як жыхары навакольных дамоў, а таксама новы галоўны архітэктар горада ды новы старшыня гарвыканкаму. Убачым. Гэтым разам дарэмна чакалі   воайскоўцаў 38 брыгады, дыслакаванай ў Брэсце. Просьба пра дапамогу, якая была скіравана да камундуючага сіламі спецыяльнага прызначэння гвардыі палкоўніку Андрэеву С.А. была ім  праігнаравана. Хоць па чутках спецпрызначэнцам было нават забаронена які кольвек  ўдзел ў супольнай грамадскай працы. І повадам названая  "складаная міжнародная сітуацыя". Гісторыя, відавочна  ідзе па колу. Сярод смецця валанцёры знайшлі кавалкі газеты з 80-х гадоў, на ім захаваўся загаловак"нагнетают военный псіхоз". Красамоўна, што і казаць.

Валанцёры, ачысцілі будынак ад найбольш небяспечных прадметаў і забілі ваконныя і дзверныя праемы.

Адыходзячы з працоўнай пляцоўкі, яны звярнуліся да невядомых: Калі самі прагнеце павагі, не знішчайце сваю спадчыну ды не кідайце на яе смецце.

Пажывем-убачым.