Семінар " Мадэляванне міжнароднай праграмы практычнага ўрэгулявання праблемы калоніі ім.Ф.Варбурга"

Семінар " Мадэляванне міжнароднай праграмы практычнага ўрэгулявання праблемы калоніі ім.Ф.Варбурга" набліжаны па часе да завяршэння канферэнцыі, што  дазволіла навукоўцам і архітэктарам разам выпрацаваць галоўныя прынцыпы далейшай супрацы, прыняць две дэклярацыі: 1.АХОВА ЎНІКАЛЬНАСЬЦІ БРЭСТА 2.ГІСТАРЫЧНЫЯ ГАРАДСКІЯ АНСАМБЛІ БЕЛАРУСІ Ў НЕБЯСПЕЦЫ. Навуковае абгрунтаванне гістарычнай і культурнай каштоўнасці калоніі Варбурга стала моцным інструментам для перамоваў з мясцовымі уладамі аб далейшым лёсе гісторыка –культурнай спадчыны рэгіёна. Матэрыялы канферэнцыі далучаны да “Абрунтавання неабходнасці пашырэння ахоўнай зоны будынка калоніі, унесенага ў Дзяржаўны Спіс.  ” скіраванага да Міністэрства Культуры Беларусі. Пры садзеянні прафесара Раманы Целянткоўскай (Cielantkowska) członka Polskiego Komitetu Narodowego Międzynarodowej Rady Ochrony Zabytków ICOMOS, Komitetu SBH ICOMOS. распачадася акцыя забяспячэння будынка калоніі унесенага ў Дзяржаўны спіс ад  атмасфернага ўздзеяння ў восеньска-зімовы перыяд.