Сінагога патрабуе дапамогі

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

 

 

Слонімская сінагога – адна з самых старых сінагогаў Беларусі. Яна была пабудавана ў стылі барока ў 1642 годзе. Сёння сінагога ў Слоніме разбураецца на вачах. Некалькі гадоў таму яе абгарадзілі плотам. А сёння павіліўся і плот, які ляжыць каля помніка XVII cтагоддзя, і нікому гэта не патрэбна. А яшчэ ў 1990-х гадах планавалася адрэстаўраваць славуты помнік Слоніма. Нават была задумка зрабіць у сінагозе рэспубліканскі музей габрэйскага мастацтва Беларусі. Але так нічога і не атрымалася. Сёння сінагога ў Слоніме тэрмінова патрабуе дапамогі

racyja.com