Спадчына і Год культуры

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова ад 25.01.2016 № 51) быў зацверджаны Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры.

Сярод 121 пазіцыі ў плане апынулася і некалькі, звязаных з аховай матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Так, мяркуецца:

-арганізоўваць мерапрыемствы па ўпарадкаванні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”;

-рэалізоўваць мерапрыемствы па завяршэнні першай чаргі рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў г.Нясвіжы;

-завяршыць рэканструкцыю з рэстаўрацыяй Свята-Пакроўскага мана стыра ў г.Талачыне;

-праводзіць навуковыя і культурныя мерапрыемствы ў гарадах, якія ўвайшлі ў праект ”Залатое кола Беларусі“, накіраваныя на захаванне і выкарыстанне ў турыстычных мэтах іх гісторыка-культурнай спадчыны,

у тым ліку:

круглы стол ”Праблемы захавання гісторыка- культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА“, прымеркаваны да 400-годдзя пачатку фарміравання радзівілаўскай крыпты ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела;

семінар ”Захаванне і выкарыстанне спадчыны малых гістарычных гарадоў“.

Падрабязна з дакументам пожна пазнаёміцца тут: http://www.government.by