Спадчына патрабуе сінергіі

Група маніторынгу

 

 

На працягу некалькіх апошніх гадоў прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі абмяркоўвалі і выпрацоўвалі спосабы і механізмы падвышэння эфектыўнасці аховы гістарычнага ландшафта. Першыя грамадскія кансультацыі  праведзеныя ў 2013-2014 гг. пры супрацы фонда European Urban Institute і грамадскай назіральнай камісіі па ахове ГКК пры міністэрстве культуры Беларусі. Менавіта гэтыя кансультацыі дазволілі дакладна акрэсліць праблему разрыву паміж дэкляраванымі і рэальнымі спосабамі аховы ГКК ў Беларусі. Стала зразумела, што без  сінергіі задача аховы гістарычнага ландшафту невыкананая. 

Група адмыслоўцаў у галіне аховы ГКК выпрацавалі і спраўдзілі на практыцы магчымасці салідарызаваных дзеянняў.  Больш за 400 км  пераадолелі   удзельнікаі семінара, фіксуючы стан выбраных аб’ектаў на мапах, у накідах, фотаздымках і памерах. Адбыліся сустрэчы і размовы з мясцовымі жыхарамі, святарамі мясцовых прыходаў. Выяўлены і сабраныя  малавядомыя дакуманты і фотаздымкі. На семінары спраўджаны механізмы ўключэння  лакальных супольнасцяў у супрацу, зафіксаваны канкрэтныя тэндэнцыі ў гістарычным ландшафе краіны, пратэставаны новы інструмант публічнага маніторынгу.

Актуальная інфармацыя, сабраная пад час семінару-практыкуму будзе сістэматызавана, удакладнена, прааналізавана, пакладзена на ўласцівую варству Геаграфічнай Інфармацыйнай Сістэмы і занесена ў Публічны Банк дадзенных ГКК.

Лакальным групам, якія працуюць ў вобласці аховы ГКК прапанаваны інструмант які дае магчымасьць падвысіць эфектыўнасць  іх намаганняў. Далучыцца можна наўпрост праз сэрвер  http://euimedia.com, а калі хочаце далучыць групу аднадумцаў,  можаце запрасіць адмыслоўцаў, якія дапамогуць зладзіць супрацу і напаўнення Публічнай Базы дадзенных ГКК інфармацыяй вашага рэгіёну, напішыце  нам на  infaliniia  і рушым. 

Сінергія-гэта наш шанс... 

 


іл. Моманты  разнастайных сустрэч грамадства, экспертаў, краязнаўцаў  

 

 


іл.Фрагмент мура неўласцівай рэканструкцыі.

 


 

 

іл.Палі Публічнай Базы ГКК дазваляюць сістэматызаваць інфармацыю па гісторыі аб'ектаў

іл. Траса маніторынгу аб'ектаў ГКК 9-10 чэрвеня 2016 г.