Спіс нацыянальнай спадчыны Англіі

Таццяна Мармыш

Спіс нацыянальнай спадчыны Англіі на сёння ўключае больш як 400 000 уліковых адзінак. Сярод аб’ектаў у Спісе - будынкі, помнікі, паркі, сады і палі бітваў. Спіс з'яўляецца адзінай афіцыйнай і актуальнай базай дадзеных усіх нацыянальных гістарычных будынкаў і мясцін у Англіі, што знаходзяцца пад аховай.

Замак у Кардыфе, Уэльс. Фотаздымак Таццяны Мармыш

 

Спіс знаходзіцца ў адкрытым онлайн-доступе і сфарміраваны на падставе геаграфічнай інфармацыйнай сістэмы (GIS).

Для зручнасці карыстання базай дадзеных любы карыстальнік базы можа запампаваць іх на кампутар адпаведна прапаноўваемым катэгорыям: будынкі, помнікі, участкі караблекрушэнняў, паркі і сады, палі бітваў, аб’екты Сусветнай спадчыны і інш.

Дадзеныя адлюстоўваюць месцазнаходжанне (кропкава) або вобласць (абшарава) і ўключаюць ў сябе тэкставую інфармацыю аб аб’ектах.

Зараз адбываецца верыфікацыя дадзеных Спіса, паколькі некаторыя з помнікаў культуры былі ўключаны ў яго больш чым 20 гадоў таму. Справа гэтая – публічная, кожны зацікаўлены можа прапанаваць канкрэтныя меркаванні, звярнуўшыся па электроннай пошце на minoramendmentstothelist@HistoricEngland.org.uk з адпаведным запытам да рабочай групы, што адмыслова працуе над удакладненнем дадзеных.

Падрабязна пазнаёміцца са Спісам нацыянальнай спадчыны Англіі і магчымасцю запампоўкі дадзеных можна па спасылцы https://historicengland.org.uk

Пошук у Спісе можна ажыццявіць праз https://historicengland.org.uk