Цяпер у сеціве: Гістарычныя гарадскія ансамблі ў часы перамен

 

 

   

 

 

У сеціве з'явілася электронная версія матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі "Гістарычныя гарадскія ансамблі ў часы перамен". На канферэнцыі, якая прайшла ў 2014 годзе, былі абмеркаваны важныя праблемы развіцця гістарычных гарадоў і лёсу гарадскіх ансамбляў. У заключэнні навукоўцы прынялі супольную Дэклярацыю "Гістарычныя гарады Беларусі ў небяспецы", актуальнасць якой ўзрастае з кожным годам. 

З Дэклярацыяй і артыкуламі 15 аўтараў з Беларусі і Польшчы, прысвечаных тэорыі, гісторыі і праблемам рэвіталізацыі гарадскіх ансамбляў можна азнаёміцца тут:


 

Др Іна Соркіна і др Альберт Станькоўскі пад час абмеркавання Дэклярацыі.



Амбасадар Каралеўства Нідэрландаў  у Польшчы Павал Беккерс (Paul Bekkers) і  рэферэнт амбасадара Войцэх Смоліньскі на адкрыцці канферэнцыі.


др Адам Янкевіч ( Adam Jankiewicz) чытае даклад " Значэнне прававога рэгулявання для аховы культурнай спадчыны гістарычных гарадоў", на пленарным паседжанні канферэнцыі.