У гонар Франчэска Боромміні (1599-1667)

Беата Ковальчык

Першым рэалізаваным праектам Франсэска Боромміні быў кляштар і касцёл  San Carlo alle Quattro Fontane ў Рыме, збудаваныя паміж  1638-41 гг. на невялікім нерэгулярнай формы участку. Дзяцінец кляштару атрымаў форму простакутніка з абсечанымі вугламі і аточаны двухузроўневай галерэяю (loggie). Касцёл сфармаваў на плане эліпса. Аднак фасад касцёла доўга заставаўся незавершаным-не хапала сродкаў. А нават калі працы працягнуліся закончыць іх Боромміні не пасьпеў - памёр.  Толькі двума гадамі пазней былі закончаны фасады касцёла, які вырашаны быў у выразных плаўных формах, амаль цалкам пазбаўленым просткутных завершанняў. Хвалістая лінія падкрэслівала задумку архітэктара ў якой цэнтральная частка фасада выпуклая а бакавыя часткі вогнутыя...Менавіта гэты ансамбль быў абраны як акцэнт-нота памяці і пашаны майстру ў святкаванні ягоных 400 ўгодак.

FRanczesko%20Boromini.jpg

Сусветныя шэдэўры архітэктуры  створаныя вялікімі майстрамі архітэктуры натхняюць сучаснікаў на новыя творы.

 

У год святкавання 400 годзя Франчэска Бороміні (1599-1667) наш сучаснік швайцарскі архітэктар Mario Botta (1943) заб.тут стварыў з драўніны мадэль ў натуральных памерах касцёла San Carlo alle Quattro Fontane ў Рыме. 

Ён прадставіў шэдэўр так, як ўбачыў яго сам-праз унікальнасць канструктыўнага рашэння, праз аналіз планаў і канструкцыі купала, створанага напачатку 17 стагоддзя Франчэскам Бороміні.

 

 

Перакрой касцёла ў натуральную велічыню збудаваў з дапамогаю драўляных дошчачак, змацаванымі вяроўкамі, балтамі да апорнай канструкцыі са сталі.

 

 

Неверагоднай атракцыёнам была гэтая мадэль для турыстаў, якую з адсутнасці сродкаў на щтрыманне разабралі ў 2003 годзе.

 

 

sant-ivo-alla-sapienza.jpg

 

Касцёл San Carlo alle Quattro Fontane ў Рыме -шэдэўр створаны архітэктарам Франчэскам Боромміні  ў XVII стагодзі.

 

паводле Arch Pasja