У Кіеве новыя адкрыцці

У Кіева-пячорскім заказніку пад час планавых даследаванняў выяўлены рэшткі драўляных сцен невядомага раней збудавання.

Адкрыта магутная вымостка з плінфы,  фрагменты сярэдневечнай керамікі, пліткі, кавалкі ваконнага шкла, жалезныя цвікі, срэбная манета (драйпелькер Прусіі 20-30-х гг. XVII в.).

Зараз вырашаецца пытанне аб вызначэнні функцыянальнага прызначэння збудавання (?) і далейшага ягонага выкарыстання (кансервацыі, музеефікацыі).

Напачатку кастрычніка на месцы знаходкі адбылася пашыраная нарада, у абмеркаваннях ўзялі ўдзел Любамір Міхайліна-генеральны дырэктар Нацыянальнага Кіева-Пячорскага гісторыку-культурнага заказніка, Глеб Івакін - намеснік Інстытуту археалогіі НАН Украіны, Юлія Стрыленко - вядучы спецыяліст ў галіне будаўнічых рашчынаў ды іншыя.

У выніку абмеркаванняў спецыялісты прыйшлі да высновы, што неабходна прадоўжыць археалагічныя даследавання і закласьці дадатковыя шурфы вакол існуючага раскопа, дадаткова вывучыць архіўныя крыніцы з пункту гледжання перабудоў дадзенага корпусу будынка, вывучыць склад выкарастаных будаўнічых сумясей і рашчын. У выпадку узнікнення дадатковых праблемных пытанняў да кансультацый будуць прыцягнуты іншыя профільныя спецыялісты.