Ужо 185 гадоў разбіраюць на цэглу "мяцежны" кляштар

 

У час адпачынку і летніх вакацый, на платформе euimedia.com павялічываецца колькасць аб’ектаў Гісторыка культурнай каштоўнасці, унесенных у Публічную Базу дадзенных.

 

  У апошнія дні быў здзейснены  візуальны маніторынг аб’ектаў у Бярозаўскім  і Кобрынскім раёнах. У гарачай атмасферы ў прамым і пераносным сэнсе, было пераадолена некалькі соцен кіламетраў, адзняты сотні кадраў, а Публічная база дадзенных папоўнілася матэрыяламі, крыніцамі і здымкамі.

Гэтым разам найбольшая увага была нададзена бярозаўскаму кляштару аа.Картузаў, 

У бягучым годзе споўнілася 185 год з часу гвалтоўнага закрыцця кляштара за “удзел манахаў у мяцяже”,  ды пачатку мэтавай разборцы “у назіданне”. Аднак і сёння  архітэктура ансамбля ўражвае, а адноўленая летась ўяздная брама, выклікае шмат пытанняў.

 

іл. Выява бярозаўскага кляштара ў XVIII  стагодзі

іл. Муры бярозаўскага кляштара 

іл. Мастак Мікола Купава прапанава стварыць фонд для аднаўлення кляштара

 

іл. Удзельнікі семінару пад час дакладу

Удзельнікі семінара, сярод якіх былі і вядомыя беларускія мастакі, архітэктары і жыхары г.Бяроза,  выслухалі даклад  Ірыны Лаўроўскай аб апошніх адкрыццях і даследаваннях, прысвечаных бярозаўскаму кляштару навукоўцамі  Беларусі і Польшчы.  Пасля дакладу адбылася гарачая дыскусія пра далейшы лёс руінаў, магчымасцях рэвіталізацыі тэрыторыі кляштара і  якасці аднаўленнай ў мінулым годзе кляштарнай брамы.

Выступоўцы адзначылі, што час летуценнікаў закончыўся, і плануючы аднаўленне якога кольвек аб’екта гісторыі,  трэба выразна аблічываць не толькі сродкі аднаўлення, але і будучыя выгады.

Найбольш прывабнай з прадстаўленных  падаецца ідэя стварэння на тэрыторыі кляштара рэстаўрацыйна – адукацыйнага  прадпрыемства, якое б рыхтавала адмыслоўцаў  у галіне вытворчасці  будаўнічых матэрыялаў па гістарычных тэхналогіях  і адначасова аднаўляла бы гістарычны ансамбль.  Попыт на такія вырабы і вытворчасць вельмі запатрабаваныя і у нас і за межамі краіны. Так, напрыклад, сучасная цэгла, якую выкарысталі мясцовыя рэстаўратары ў мінулым годзе, не вытрымлівае канкурэнцыі з той, якая выраблена амаль 400 год таму. 

Паўстала толькі адно пытанне: ці знойдуцца сярод чынавенства асобы, якія б убачылі выгаду такога доўгатэрміновага праекту і ўзяліся б за справу карыстаючыся парадамі і досведам экспертнай міжнароднай супольнасці.

 

 Забачыць аб'екты ў ПБД можна тут, Націскаючы ў ён на прапанаванае поле-адкрыецца дадатковая інфармацыя