Ва Львове будзе адноўлена сінагога "Залатая Ружа"

Брыгіда Хансэн

Сінагога Залатая Ружа (hebr. Turei Zahav; jid. Giłdene Rojze), якая была збудавана ў другой палове XVI  стагодзя ва Львове, будзе адноўлена. Раней, на  вуліцы Івана Фёдарава (Бляхарская) 27, былі праведзены археалагічныя даследавання. Дакладна абмераны рэшткі сінагогі.

Навуковы аналіз іконаграфічных і пісьмовых крыніц, даследаванне сучаснага стану тэрыторыі былой забудовы і яе наваколля, абмеры і археалагічныя знаходкі дазваляюць казаць пра грунтоўны падыход да планаванага аднаўлення. І такі падыход - адзіны спосаб на адраджэньне ня толькі архітэктурных уласцівасцяў, але прыцягальнасці і сімвалізма цудоўнай забудовы для гістарычнага цэнтра Львова.

     Доктар архітэктуры  Сяргей Р. Краўцоў - старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра габрэйскага мастацтва пры Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме  змагаецца за рэалізацыю амбітнага праекта. Навуковец паходзіць са Львова, закончыў архітэктурны факультэт ў родным горадзе, а ў 1993 годзе  у Інстытуце тэорыі і гісторыі архітэктуры ў Маскве абараніў доктарскую ступень у галіне гісторыі архітэктуры. Ад 1994 ён мяшкае ў Ізраэлі

З таго часу ён напісаў каля 60 эсэ па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры сінагогі; рэдагаваў і выпусціў каля 10 кніг, супрадзюсыраваў 16 мультымедыйных праектаў.  Падставовай публікацыяй др С.Краўцова, прысвечанай сінагозе “Залатая Ружа” стала выпушчаная ў свет у 2011 годзе кніга Di Gildene Royze The Turei Zabav Synagogue in L'viv.  

  

Фрагменты ягоных публікацый чытачы знойдуць па спасылках ніжэй

 

 

https://www.academia.edu/27708648/Synagogues_of_Galicia_as_Cultural_Heritage

 

І другі фільм, які больш падрабязна разглядае пытання аднаўлення 

http://cja.huji.ac.il/Architecture/architecture-Presentation-Taz.html