ФОТАЗДЫМКІ І АРХІВЫ

Місія Джойнт ў Берасьці. Год 1927

З прыватнага архіву патрапілі да Берасьця здымкі місіі Джойнта, збудаванай тут ў 1927 годзе. Цяпер, нарэшце, стала відавочным, чаму да архітэктуры калоніі імя Варбурга, збудаванай высілкамі тагож Джойнта, прыпісывалася характарыстыка неўласцівага ёй стылю.

Калонія імя Фелікса Варбурга ў паштоўках

У серыі "Брэст* Brześć* Brest* Brisk" выйшаў камплект паштовак "Калонія імя Фелікса Варбурга" ў якім сабраныя здымкі пераможцаў конкурсу "Код памяці", зарганізаванай грамадскасцю Берасьця ў зіму 2012-2013 гг.

Гарады памежжа. Страты 1964-2014. Brest.Brześć. Брэст. Brisk

У серыі Гарады памежжа. Страты 1964-2014 выйшаў камплект паштовак Brest. Brześć. Брэст. Brisk. 12 фатаздымкаў з прыватных калекцый былі выдадзены ў красавіку 2014 года.

Дзесяцігоддзе без вайны. Беларускія гарады на здымках сярэдзіны 1950-х

Калі гаворка заходзіць аб пасляваенным аднаўленні Беларусі, часцей за ўсё ўспамінаюць Мінск, які ў канцы 1940-х, пачатку 1950-х гадоў стаў адной вялікай будаўнічай пляцоўкай. Савецкая ўлада рабіла са сталіцы Беларусі ўзорна-паказальны сацыялістычны горад з шырокімі праспектамі і пышнымі дамамі-палацамі. Але аднаўленчыя работы закранулі не толькі Мінск, з попелу адраджалася ўся Беларусь. У 1958 году Дзяржвыдатам БССР быў выдадзены альбом «Савецкая Беларусь у фотаілюстрацыях», складальнікі якога адздымалі на плёнку мноства гарадоў Беларусі, каб наглядна паказаць поспехі сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы. Выданне паказвала толькі парадны бок побыту грамадзян Савецкай Беларусі, таму без ідэалагічнага пафасу, уласцівага савецкай друку тых гадоў, на старонках кнігі не абышлося.