Гарады памежжа. Страты 1964-2014. Brest.Brześć. Брэст. Brisk

Выйшаў першы выпуск серыі паштовак EUI - "Гарады памежжа". Ён прысвечаны сумнаму юбілею -50 годдзю пасляваенных страт памежнага Берасьця (1964-2014гг.)  У камплекце 12 фатаздымкаў сабраных  з прыватных калекцый. Найбольш раннія  з іх належаць  аўтару, інжэнеру Арнольду Міхальчуку, які ад паловы 60-х назіраў за пачатковай стадыяй разбурэння горада і занатаваў у здымках  арыгінальную архітэктуру харальнай сінагогі (ХІХ ст), жылёвую забудову  вул. Камуністычнай, Пушкінскай,  бульвара Шаўчэнкі(цяпер Касманаўтаў), іншых збудаванняў прызначаных для "рэканструкцыі". Не менш арыгінальныя здымкі малодшага пакалення рупліўцаў Берасьця-Алега Малейка, добры густ і выдатнае валоданне кампазіцыі робіць ягоныя здымкі творамі мастацтва, якія без слоў прамаўляюць да мінака альбо назіральніка.

 А.Міхальчук. Будынак харальнай сінагогі. 1970
А.Міхальчук. Перспектыва вул.Савецкай (даўняя Паліцэйская). 1968
Алег Малейка. Брама дома Х.Д. Лeбембаўма /Ch/D/Lebenbauma, вул.Гогаля 56/ Касцюшкі 32. Існаваў 1919-2011. 2011г.